Умовы прадастаўлення ў часовае карыстанне дэпазітнага сейфа ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк»

1. Прадмет дагавору.

1.1. ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Банк) абавязваецца прадаставіць за ўзнагароджанне Кліенту ў часовае карыстанне дэпазітны сейф без адказнасці Банка за яго змесціва для захоўвання прадметаў банкаўскага захоўвання (грашовыя сродкі, каштоўныя паперы, каштоўныя металы, каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, дакументы і іншыя каштоўнасці) і забяспечыць ахову дэпазітнага сейфа.

У якасці пацвярджэння прадастаўлення ў часовае карыстанне дэпазітнага сейфа выдаецца Захоўны дакумент аб прадастаўленні дэпазітнага сейфа ў часовае карыстанне без адказнасці Банка за змесціва сейфа (далей - Захоўны дакумент).

1.2. Кліенты нясуць салідарныя абавязкі (адказнасць) па гэтых Умовах[1].

2. Банк абавязваецца:

2.1. забяспечыць належную ахову дэпазітнага сейфа і ананімнасць укладанняў;

2.2. забяспечыць Кліенту (яго прадстаўніку) доступ да дэпазітнага сейфа і магчымасць канфідэнцыяльнай работы з прадметам захоўвання ў любы момант у адпаведнасці з устаноўленым Банкам рэжымам працы дэпазітарнага сховішча з кліентамі;

2.3. забяспечыць доступ да дэпазітнага сейфа пры ўмове адначасовай прысутнасці прадстаўнікоў двух Кліентаў 1.

3. Кліент абавязаны:

3.1. змяшчаць у дэпазітны сейф толькі каштоўнасці, якiя прызнаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадметам банкаўскага захоўвання;

не захоўваць у дэпазітным сейфе лёгкаўзгаральныя, выбухованебяспечныя, радыеактыўныя, атрутныя і іншыя рэчывы і прадметы, у тым ліку, якія прадстаўляюць або могуць прадстаўляць пагрозу здароўю, жыццю людзей і навакольнаму асяроддзю, зброю, наркатычныя сродкі і іншыя рэчывы і прадметы, ад якіх у перыяд захоўвання могуць зыходзіць моцныя пахі, гукі, свячэнні і выпраменьванні, вібрацыя, змяненне тэмпературы, вылучэнні вадкасцей і газаў і іншыя падобныя з'явы, спалучаныя з немагчымасцю нармальнага выкарыстання памяшкання Банка;

3.2. у апошні дзень карыстання дэпазітным сейфам, прадугледжаны Захоўным дакументам, а таксама ў дзень датэрміновага спынення карыстання дэпазітным сейфам, вызваліць дэпазітны сейф, здаць ключ ад яго. У выпадку невыканання абавязацельстваў па вызваленні дэпазітнага сейфа і вяртанні ключа ад яго Банк утрымлівае суму гарантыйнага дэпазіту грошай[2];

3.3. выплачваць Банку ўзнагароджанне ў памеры i парадку, прадугледжаным пунктам 6 гэтых Умоў;

3.4. пры страце, пашкоджанні ключа ад дэпазітнага сейфа, выдадзенага Банкам, апавясціць пра гэта падраздзяленне Банка не пазней за наступны працоўны дзень з моманту выяўлення факта страты (пашкоджання), а таксама кампенсаваць Банку расходы па адкрыцці дэпазітнага сейфа і замене замка;

3.5. у выпадку змянення наймення і (або) месца знаходжання арганізацыі (прозвішча, імя, імя па бацьку, даных дакумента, якi сведчыць асобу фiзiчнай асобы) прадаставіць у падраздзяленне Банка дакументы, што сведчаць пра такія змяненні;

3.6. ажыццяўляць доступ да дэпазітнага сейфа пры ўмове адначасовай прысутнасці прадстаўнікоў двух Кліентаў [1].

4. Банк мае права:

4.1. адкрыць дэпазітны сейф спецыяльнай камісіяй са складаннем адпаведнага акта і адлюстраваннем у гэтым акце абставін, якія паслужылі прычынай адкрыцця дэпазітнага сейфа, пры наяўнасці любой з наступных абставін:

пры наяўнасці дастатковых падстаў лічыць, што Кліентам парушаны падпункт 3.1 гэтых Умоў;

у выпадку калі Кліент не вызваліў дэпазітны сейф у сувязі с заканчэннем тэрміну захоўвання або спыненнем дзеяння гэтага дагавору на працягу 30 каляндарных дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавору;

па пісьмовым патрабаванні ўпаўнаважаных органаў, аформленым у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

па пісьмовым патрабаванні натарыуса з мэтай прыняцця мер па ахове спадчыны;

пры замене замка ад дэпазітнага сейфа ў выпадках, прадугледжаных гэтымі Умовамі;

4.2. адмовіцца ад выканання дагавору ў выпадку парушэння Кліентам падпункта 3.1 гэтых Умоў. Пры гэтым Банк інфармуе Кліента аб адмове ад выканання дагавору ў пісьмовай форме з указаннем даты спынення карыстання дэпазітным сейфам.

5. Кліент мае права:

5.1. на працягу тэрміну карыстання дэпазітным сейфам, пазначанага ў Захоўным дакуменце, у вызначаны адпаведным рэжымам працы дэпазітарнага сховішча час укладваць (даставаць) у (з) дэпазітны(ага) сейф(а) прадметы банкаўскага захоўвання, працаваць з прадметамі банкаўскага захоўвання;

5.2. доступу да дэпазітнага сейфа ў суправаджэнні работніка дэпазітарнага сховішча пасля прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу, ключа ад дэпазітнага сейфа.

Правы, пазначаныя ў частцы першай гэтага падпункта, маюць таксама прадстаўнікі Кліента згодна з выдадзенымі Кліентам і аформленымі ва ўстаноўленым парадку даверанасцямі на права карыстання дэпазітным сейфам;

5.3. у любы момант забраць каштоўнасці з дэпазітнага сейфа пры ўмове выканання абавязацельстваў, пазначаных у падпункце 3.2 гэтых Умоў. Пры гэтым Кліент інфармуе падраздзяленне Банка пра гэта ў пісьмовай форме з указаннем даты спынення карыстання;

5.4. падоўжыць тэрмін прадастаўлення дэпазітнага сейфа, пазначаны ў Захоўным дакуменце, шляхам выплаты ўзнагароджання не пазней за дзень заканчэння тэрміну прадастаўлення дэпазітнага сейфа;

5.5. ажыццявіць папярэдняе браніраванне дэпазітнага сейфа ў падраздзяленні ўстановы Банка па месцы знаходжання дэпазітнага сейфа, а таксама шляхам звароту па тэлефоне ў кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры гэтым неабходна да заканчэння працоўнага дня ўстановы банка па месцы знаходжання дэпазітнага сейфа аформіць дагавор. Пры няяўцы (адмовы ад заключэння дагавору) браніраванне дэпазітнага сейфа пасля заканчэння працоўнага дня анулюецца.

6. Выплата ўзнагароджання.

6.1. За прадастаўленне дэпазітнага сейфа Кліент выплачвае Банку ўзнагароджанне ў памеры, вызначаным дзеючым на момант аплаты Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем Банка.

6.2. Кліент у момант выдачы яму Захоўнага дакумента ўносіць узнагароджанне за ўвесь тэрмін карыстання дэпазітным сейфам, пачынаючы з дня заключэння дагавору, па дзень заканчэння тэрміну захоўвання.

6.3. Пры датэрміновым скасаванні дагавору раней унесенае ўзнагароджанне вяртаецца Кліенту, калі іншае не прадугледжана Зборнікам узнагароджанняў, дзеючым на момант аплаты, на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з моманту падачы Кліентам пісьмовага патрабавання, за выключэннем узнагароджання за фактычнае карыстанне дэпазітным сейфам.

6.4. Выплачанае за захаванне каштоўнасцяў узнагароджанне не вяртаецца Кліенту ў выпадку, пазначаным у п. 1 арт. 784 [1].

7. Адказнасць бакоў.

7.1. Пры невыкананні ва ўстаноўлены тэрмін Кліентам абавязацельстваў, прадугледжаных у падпункце 3.2 гэтых Умоў па вызваленні сейфа, вяртанні ключа, выдадзенага Банкам, Кліент выплачвае Банку няўстойку за кожны дзень пратэрміноўкі ў двайным памеры ўзнагароджання за прадастаўленне дэпазітнага сейфа, што дзейнiчае на момант аплаты Кліентам няўстойкі.

7.2. Змесціва дэпазітнага сейфа выдаецца Кліенту пасля аплаты няўстойкі, прадугледжанай падпунктам 7.1 гэтых Умоў.

7.3. У выпадку нанясення Банку або iншым асобам страт у выніку парушэння падпункта 3.1 гэтых Умоў Кліент абавязваецца пакрыць прычыненыя страты ў поўным аб'ёме.

8. Форс-мажор.

8.1. Ні адзін з бакоў не будзе несці адказнасць за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязацельстваў з моманту ўступлення ў прававыя адносіны, калі невыкананне выклікана абставінамі неадольнай сілы, у тым ліку, паводка, пажар, землятрус і іншыя стыхійныя бедствы, вайна або ваенныя дзеянні, якія перашкаджаюць бакам выконваць свае абавязацельствы, прынятыя імі на сябе ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі.

8.2. Бок, што падвергнуўся дзеянню абставін форс-мажора і апынуўся з прычыны гэтага не ў стане выканаць абавязацельствы па гэтых Умовах, абавязаны неадкладна пры першай магчымасці з моманту наступлення такіх абставін пісьмова апавясціць аб гэтым іншы бок з наступным пацвярджэннем дадзеных абставін упаўнаважаным органам. Несвоечасовае апавяшчэнне пра абставіны форс-мажора пазбаўляе бок права спасылацца на іх у якасці апраўдання.

9. Вырашэнне спрэчак.

9.1. Па ўсіх пытаннях, якія не вызначаны гэтымі Умовамі, Банк і Кліент кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Усе рознагалоссі паміж банкам і Кліентам, што ўзніклі пры аказанні паслуг банкаўскага захоўвання ў адпаведнасці з гэтымі Умовамі, вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

[1] Гэтая ўмова прымяняецца ў выпадку заключэння дагавору на доступ да дэпазітнага сейфа адначасова дзьвюма асобамі.

[2] Для кліентаў-нерэзідэнтаў.