«Стабільны Безадзыўны On-line»

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у доларах ЗША «Стабільны Безадзыўны On-line», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка;
  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

4 месяцы

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

100 долараў ЗША

Гадавая працэнтная стаўка

(% гадавых):

1,25%

фіксаваная гадавая працэнтная стаўка

Папаўненне:

да дня наступлення апошняга месяца

 (на працягу першых 3 месяцаў, пачынаючы з дня адкрыцця ўкладу)

Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу 10 долараў ЗША

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін:

не прадугледжана

У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

  • па сведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • сведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцей;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках права на спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў доларах ЗША «Стабільны Безадзыўны On-line» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"