ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны» ў еўра, які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі зберажэннямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!
Перавагі:
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
- вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.
Умовы:
Тэрмін захоўвання: |
3 месяцы |
6 месяцаў |
12 месяцаў |
18 месяцаў |
23 месяцы |
---|---|---|---|---|---|
Мінімальная сума першапачатковага ўзносу: |
100 еўра |
||||
Базавы паказчык: |
Базавая стаўка Еўрапейскага цэнтральнага банка (БС ЕЦБ) |
||||
Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых): |
0,6 (БС ЕЦБ плюс 0,6 працэнтнага пункта) |
0,7 (БС ЕЦБ плюс 0,7 працэнтнага пункта) |
0,8 (БС ЕЦБ плюс 0,8 працэнтнага пункта) |
1,35 (БС ЕЦБ плюс 1,35 працэнтнага пункта) |
1,55 (БС ЕЦБ плюс 1,55 працэнтнага пункта) |
Папаўненне:
|
да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу |
да дня наступлення апошніх 12 месяцаў захоўвання ўкладу | |||
Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу - 10 еўра | |||||
Расходныя аперацыі: |
капіталізаваныя працэнты |
||||
Датэрміновае скасаванне дагавору: |
не прадугледжана (дапускаецца толькі са згоды Банка) |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.
Для адкрыцця інтэрнэт-дэпазіту неабходна мець банкаўскую плацежную картку ААТ "ААБ Беларусбанк" у валюце дэпазіту.
У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк" па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:
- па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
- засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
- афармленне даверанасцяў;
- выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.
З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".
Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўклада «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны» ў еўра можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.