«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў еўра

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў еўра, які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі зберажэннямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі  ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі! 

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку. 

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

3 месяцы

6 месяцаў

12 месяцаў

18 месяцаў

23 месяцы

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

100 еўра

Базавы паказчык:

Базавая стаўка Еўрапейскага цэнтральнага банка (БС ЕЦБ)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

0,3 (БС ЕЦБ плюс 0,3 працэнтнага пункта)

0,35 (БС ЕЦБ плюс 0,35 працэнтнага пункта)

0,4 (БС ЕЦБ плюс 0,4 працэнтнага пункта)

0,45 (БС ЕЦБ плюс 0,45 працэнтнага пункта)

0,5 (БС ЕЦБ плюс 0,5 працэнтнага пункта)

Папаўненне:

да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу

Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу - 10 еўра

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Датэрміновае скасаванне дагавору

прадугледжана з пераразлікам працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены. 

Для адкрыцця інтэрнэт-дэпазіту неабходна мець банкаўскую плацежную картку ААТ "ААБ Беларусбанк" у валюце дэпазіту. 

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

  • па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
    афармленне даверанасцяў;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўклада "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў еўра можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.