«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»
ў доларах ЗША

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны» ў доларах ЗША, які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі зберажэннямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

3 месяцы

6 месяцаў

12 месяцаў

18 месяцаў

23 месяцы

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

100 долараў ЗША

Базавы паказчык

Ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (КС ФРС)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

1,25 (КС ФРС мінус 1,25 працэнтнага пункта)

1,65 (КС ФРС мінус 0,85 працэнтнага пункта)

2,05 (КС ФРС мінус 0,45 працэнтнага пункта)

2,15 (КС ФРС мінус 0,35 працэнтнага пункта)

2,25 (КС ФРС мінус 0,25 працэнтнага пункта)

Папаўненне:

 

да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу

да дня наступлення апошніх 12 месяцаў захоўвання ўкладу

Мінімальная сума аднаразовага дадатковага ўзносу – 10 долараў ЗША

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Датэрміновае скасаванне дагавору:

не прадугледжана (дапускаецца толькі са згоды Банка).

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.

Для адкрыцця інтэрнэт-дэпазіту неабходна мець банкаўскую плацежную картку ААТ "ААБ Беларусбанк" у валюце дэпазіту.

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

    • па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
    • засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
    • афармленне даверанасцяў;
    • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўклада «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны» ў доларах ЗША можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.