Уклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны»
ў расійскіх рублях

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны», які адкрывае для Вас магчымасць кіравання сваімі зберажэннямі праз сетку Інтэрнэт або інфакіёскі[1] ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін вяртання ўкладу (у месяцах)

3

6

12

18

23

Памер працэнтаў па ўкладзе

(% гадавых)

2,6

3,1

3,9

3,95

4

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу

3000 расійскіх рублёў

Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу ва ўклад

500 расійскіх рублёў

Расходныя аперацыі да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу

у межах капіталізаваных працэнтаў

Датэрміновае скасаванне дагавору

прадугледжана з пераразлікам працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы

 * Памер працэнтаў па ўкладу устанаўліваецца ўпаўнаважаным органам банка і змяняецца банкам у аднабаковым парадку пасля папярэдняга паведамлення ўкладчыка.

[1] Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

  • па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцяў;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўклада "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў расійскіх рублях можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.