«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў доларах ЗША

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў доларах ЗША, які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі зберажэннямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі  ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі! 

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку. 

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

3 месяцы

6 месяцаў

12 месяцаў

18 месяцаў

23 месяцы

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

100,00 долараў ЗША

Базавы паказчык:

Ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (КС ФРС)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

0,2 (КС ФРС мінус 1,55 працэнтнага пункта)

0,35 (КС ФРС мінус 1,4 працэнтнага пункта)

0,75 (КС ФРС мінус 1 працэнтны пункт)

0,95 (КС ФРС мінус 0,8 працэнтнага пункта)

1,15 (КС ФРС мінус 0,6 працэнтнага пункта)

Папаўненне:

да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу

Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу - 10 долараў ЗША

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Датэрміновае скасаванне дагавору

прадугледжана з пераразлікам працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены. 

Для адкрыцця інтэрнэт-дэпазіту неабходна мець банкаўскую плацежную картку ААТ "ААБ Беларусбанк" у валюце дэпазіту. 

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:
па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
афармленне даверанасцяў;
выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.
З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўклада "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны» ў доларах ЗША можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.