Тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Класік Адзыўны звыш года» ў расійскіх рублях - тэрмін захоўвання 18 месяцаў, магчымасць папаўнення, да наступлення тэрміну вяртання ўкладу расходныя аперацыі па ўкладзе здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных працэнтаў, датэрміновае скасаванне з пералікам працэнтаў.
Перавагі:
- магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы;
- магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў.
Умовы:
Тэрмін захоўвання: |
18 месяцаў |
---|---|
Мінімальная сума першапачатковага ўзносу: |
5000 расійскіх рублеў |
Базавы паказчык |
Стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (СКА ЦБРФ) |
Гадавая працэнтная стаўка (% гадавых): |
2,54%(СКА ЦБРФ мінус 2,71 працэнтнага пункта) (пераменная гадавая працэнтная стаўка) |
Папаўненне: |
да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу |
Расходныя аперацыі: |
капіталізаваныя працэнты |
Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін: |
не прадугледжана |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.
Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Класік Адзыўны звыш года» ў расійскіх рублях можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.