«Класік Адзыўны да года» ў доларах ЗША

Тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад "Класік Адзыўны да года" ў доларах ЗША - тэрміны захоўвання 95 і 185 дзён, магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу, расходныя аперацыі па ўкладу здзяйсняюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў, датэрміновае скасаванне з пералікам працэнтаў.

Перавагі: 

  • магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы;
  • магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу;
  • выплата працэнтаў штомесячна, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу; 
  • аўтаматычнае перазаключэнне на новы тэрмін па ўкладу з тэрмінам захоўвання 95 дзён (не больш за 2-х разоў).

Умовы: 

Тэрмін захоўвання:

95 дзён

185 дзён

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

100 долараў ЗША

Базавы паказчык

Ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (КС ФРС)

Працэнтная гадавая стаўка (% гадавых):

0,2

фіксаваная гадавая працэнтная стаўка

0,4* (КС ФРС мінус 1,85 працэнтнага пункта)

пераменная гадавая працэнтная стаўка

Папаўненне:

да дня наступлення апошняга месяца захоўвання ўкладу

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін:

прадугледжана не больш 2-х разоў

не прадугледжана

* Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу «Класік Адзыўны да года» ў доларах ЗША можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.