«Акцыйны Безадзыўны»

Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Акцыйны Безадзыўны» з тэрмінам захоўвання 13 месяцаў, са штомесячнай капіталізацыяй працэнтаў, расходныя аперацыі па ўкладзе ажыццяўляюцца ў межах астатку капіталізаваных працэнтаў, магчымасць папаўнення на працягу першага месяца захоўвання, датэрміновае вяртанне ўкладу ажыццяўляецца толькі са згоды Банка.

Акцыя «Адкрый дэпазіт і атрымай зніжэнне стаўкі па крэдыце».

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

13 месяцаў

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

2 500,00 бел.руб.

Базавы паказчык:

стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ)

Гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

на працягу першых трох месяцаў – 14,5%
(фіксаваная гадавая працэнтная стаўка)

па заканчэнні першых трох месяцаў захоўвання ўкладу – 13,75%  СКА НБРБ плюс 5 працэнтных пунктаў СКО НБРБ плюс 5 процентных пункта
(пераменная гадавая працэнтная стаўка)

Папаўненне:

да дня наступлення апошніх 12 месяцаў захоўвання

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін:

не прадугледжана

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Акцыйны Безадзыўны» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.