«Класік Безадзыўны Яркі On-line»

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Класік Безадзыўны Яркі On-line», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму Інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй плацежнай карткі!

Перавагі:

  • фіксаваная гадавая працэнтная стаўка;
  • адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

45 дзён

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

50 бел.руб.

Гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

9,8%

(фіксаваная гадавая працэнтная стаўка)

Папаўненне:

не прадугледжана

Расходныя аперацыі:

не прадугледжана

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін:

не прадугледжана

Як адкрыць ўклад «Класік Безадзыўны яркі On-line»

Калі вы з'яўляецеся трымальнікам карты ці віртуальнай карты Беларусбанка:

Увайсці ў Інтэрнэт-банкінг або М-банкінг і аформіць ўклад.

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Класік Безадзыўны Яркі On-line» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.