Уклад «Ураджайны Адзыўны On-line»

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Ураджайны Адзыўны On-line», які адкрывае для Вас магчымасць кіравання сваімі накапленнямі праз сетку Інтэрнэт або інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання (у месяцах):

3

пераменная стаўка

6

пераменная стаўка

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

150,00 бел.руб.

Базавы паказчык

стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ)

Працэнтная стаўка (% гадавых):

7,9%

(СКА НБРБ мінус 3,6 працэнтнага пункта)

8,05%

(СКА НБРБ мінус 3,45 працэнтнага пункта)

Папаўненне:

да дня наступлення апошняга месяца захоўвання

 

Мінімальная сума аднаразовага дадатковага ўзносу ва ўклад - 25 руб.

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін

не прадугледжана

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.

 У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах здзяйсняюцца аперацыі:

  • па пасведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпту публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • пасведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцей;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах можна азнаёміцца ў раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў».

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Ураджайны Адзыўны On-line» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.