«Ураджайны Безадзыўны On-line»

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Ураджайны Безадзыўны On-line», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

13 месяцаў

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

150,00 бел.руб.

Базавы паказчык

стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

12,5%

(СКА НБРБ плюс 1 працэнтны пункт)

Папаўненне:

не прадугледжана

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Аўтаматычнае перазаключэнне (пралангацыя) на новы тэрмін

не прадугледжана

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.

 У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах здзяйсняюцца аперацыі:

  • па пасведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпту публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • пасведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцей;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах можна азнаёміцца ў раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў».

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Ураджайны Безадзыўны On-line» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.