«Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)» (безадзыўны)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • фіксаваная працэнтная стаўка;
  • магчымасць папаўнення ўкладу на працягу першага месяца захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

105 дзён

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

500,00 бел.руб.

Працэнтная стаўка (% гадавых):

9,5

Тып працэнтнай стаўкі

фіксаваная

Папаўненне:

на працягу першага месяца

Мінімальная сума аднаразовага дадатковага ўзносу – 25 беларускіх рублёў

Расходныя аперацыі:

не прадугледжаны

У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах здзяйсняюцца аперацыі:

  • па пасведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпту публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • пасведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцей;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах можна азнаёміцца ў раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў».

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.