ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы», які адкрывае для Вас магчымасць дыстанцыйнага кіравання сваімі накапленнямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!
Перавагі:
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурнае падраздзяленне банка;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
- вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.
Умовы:
Тэрмін захоўвання: |
195 дзён |
---|---|
Мінімальная сума першапачатковага ўзносу: |
500,00 бел.руб. |
Базавы паказчык |
Стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ) |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых): |
9,8 (СКА НБРБ мінус 1,7 працэнтнага пункта) |
Папаўненне: |
не прадугледжана |
Расходныя аперацыі: |
не прадугледжаны |
Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.
У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па інтэрнэт-дэпазітах здзяйсняюцца аперацыі:
- па пасведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпту публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
- пасведчанне завяшчальных распараджэнняў;
- афармленне даверанасцей;
- выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.
З пералікам падраздзяленняў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт-дэпазітах можна азнаёміцца ў раздзеле «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў».
Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.