Уклад «Класік Безадзыўны Дзіцячы»

Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях "Класік Безадзыўны Дзіцячы" - тэрміны захоўвання - 3, 4 і 5 гадоў, магчымасць папаўнення, расходныя аперацыі па ўкладзе ажыццяўляюцца ў межах астатку капіталізаваных працэнтаў, датэрміновае вяртанне ўкладу ажыццяўляецца толькі са згоды Банка.

Уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 18 гадоў ад асоб незалежна ад сваяцкіх адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга.

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы;
  • магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошніх 12-ці месяцаў захоўвання ўкладу;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў.

Умовы: 

Тэрмін захоўвання:

3 гады

4 гады

5 гадоў

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу: 

200,00 бел.руб.

Базовый показатель

Стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

12,68 (СКА НБРБ плюс 1,18 працэнтнага пункта)

12,69 (СКА НБРБ плюс 1,19 працэнтнага пункта)

12,7 (СКА НБРБ плюс 1,2 працентнага пункта)

Папаўненне ўкладу

магчымасць папаўнення ўкладу да дня наступлення апошніх 12-ці месяцаў захоўвання ўкладу

Датэрміновае скасаванне дагавору

не прадугледжана

(дапускаецца толькі са згоды банка)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу "Класік Безадзыўны Дзіцячы" можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.