«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны», які адкрывае для Вас магчымасць  дістанцыйнага кіравання сваімі зберажэннямі праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны банкінг, інфакіёскі ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін захоўвання:

9 месяцаў

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу:

50,00 бел.руб.

Базавы паказчык

Стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБРБ)

Пераменная гадавая працэнтная стаўка (% гадавых):

 

на агульных падставах

у рамках Клубаў «Карт-бланш»
і #настарт

7,5 (СКА НБРБ мінус 4 працэнтных пункта)

10 (СКА НБРБ мінус 1,5 працэнтнага пункта)

Папаўненне:

да дня наступлення апошніх 6 месяцаў захоўвання
Мінімальная сума аднаразовага дадатковага ўзносу ва ўклад – 10 бел.руб.

Расходныя аперацыі:

капіталізаваныя працэнты

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змены базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змены.

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

  • па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
  • засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
  • афармленне даверанасцяў;
  • выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў.

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўклада "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд безадзыўны» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.