Аблігацыі СТАА «Контэ Спа»* 25-га выпуску

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера ажыццяўляе адкрыты продаж юрыдычным і фізічным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам аблігацый СТАА «Контэ Спа» 25-га выпуску з наступнымі асноўнымі параметрамі:

Эмітэнт

СТАА «Контэ Спа»

Нумар выпуску

25

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

14.11.2018

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпо»

Намінальная вартасць

1 000 еўра

Аб’ём эмісіі

2 000 000 еўра

Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых

4,25 %

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах чыстых актываў эмітэнта

Перыяд продажу

01.11.2018– 29.10.2024

Дата пагашэння

01.11.2024

Валюта пагашэння

Беларускія рублі

(па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату пагашэння)

Парадак размяшчэння

Праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера

Камісія пры куплі

Без камісіі

Рэжым брокерскага абслугоўвання пры куплі

«сёння на заўтра»

(здзелка здзяйсняецца на наступны працоўны дзень пасля дня прыёму дакументаў ад кліента)

Выплата працэнтнага даходу

штоквартальна                                                                                                                                                      15.02.2019, 15.05.2019, 15.08.2019, 15.11.2019, 17.02.2020, 15.05.2020, 17.08.2020, 16.11.2020, 15.02.2021, 17.05.2021, 16.08.2021, 15.11.2021, 15.02.2022, 16.05.2022, 15.08.2022, 15.11.2022, 15.02.2023, 15.05.2023, 15.08.2023, 15.11.2023, 15.02.2024, 15.05.2024, 15.08.2024, 01.11.2024

Выплата ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату выплаты

Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пры пагашэнні

Без камісіі

Датэрміновы выкуп

Аферты: 01.04.2021, 01.04.2022, 03.04.2023, 01.04.2024

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца на біржы з выкарыстаннем уладальнікамі аблігацый паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» як упаўнаважанага брокера.

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па бягучай вартасці аблігацый на дату датэрміновага выкупу ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп

Падача заявак ажыццяўляецца ўладальнікамі аблігацый шляхам прадастаўлення ў Банк даручэння на здзяйсненне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы. Збор заявак заканчваецца за адзін месяц да даты датэрміновага выкупу.

Камісіі пры датэрміновым выкупе эмітэнтам

У адпаведнасці з тарыфамі ААТ "ААБ Беларусбанк" на дату падачы заяўкі (у цяперашні час: брокерская камісія банка: 0,068% ад сумы здзелкі, але не менш за 70 беларускіх рублёў; без камісіі за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі кліентаў)
 

* СТАА «Контэ Спа» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў панчошна-шкарпэткавых вырабаў на постсавецкай прасторы. У цяперашні час СТАА «Контэ Спа» – гэта больш за 2 000 італьянскіх вязальных аўтаматаў LONATI; наймагутнейшая сетка дыстрыбуцыі, якая дазваляе ажыццяўляць пастаўкі больш чым у 30 краін свету; продаж больш за 100 млн. вырабаў у год.

Праспект эмісіі аблігацый СТАА «Контэ Спа» 25-га выпуску pdf

Пералік пунктаў брокерскага абслугоўвання фізічных асоб