Аблігацыі ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс»* 1-га выпуску

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера ажыццяўляе адкрыты продаж фізічным асобам аблігацый ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» 1-га выпуску з наступнымі асноўнымі параметрамі:

Эмітэнт

ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс»

Нумар выпуску

1

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

31.08.2018

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпо»

Намінальная вартасць

1 000 долараў ЗША

Аб’ём эмісіі

2 500 000 долараў ЗША

Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых

6 %

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах чыстых актываў эмітэнта

Перыяд продажу

23.08.2018-23.08.2021

Дата пагашэння

22.08.2025

Валюта пагашэння

Беларускія рублі

(па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату пагашэння)

Парадак размяшчэння

Праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера

Камісія пры куплі

Без камісіі

Рэжым брокерскага абслугоўвання пры куплі

«сёння на заўтра»

(здзелка ажыццяўляецца на наступны працоўны дзень пасля дня прыёму дакументаў ад кліента)

Выплата працэнтнага даходу

Штоквартальна

Даты выплаты даходу: 23.11.2018, 23.02.2019, 23.05.2019, 23.08.2019, 23.11.2019, 23.02.2020, 23.05.2020, 23.08.2020, 23.11.2020, 23.02.2021, 23.05.2021, 23.08.2021, 23.11.2021, 23.02.2022, 23.05.2022, 23.08.2022, 23.11.2022, 23.02.2023, 23.05.2023, 23.08.2023, 23.11.2023, 23.02.2024, 23.05.2024, 23.08.2024, 23.11.2024, 23.02.2025, 23.05.2025, 23.08.2025

Выплата ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату выплаты

Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пры пагашэнні

Без камісіі

Датэрміновы выкуп

Аферты: 14.08.2020, 13.08.2021, 15.08.2022, 15.08.2023, 15.08.2024

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца на біржы з выкарыстаннем уладальнікамі аблігацый паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» як упаўнаважанага брокера.

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па бягучай вартасці аблігацый на дату датэрміновага выкупу ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп

Пачынаецца за два месяца і заканчваецца за адзін месяц да даты датэрміновага выкупу. Падача заявак ажыццяўляецца ўладальнікамі аблігацый шляхам прадастаўлення ў Банк даручэння на здзяйсненне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы

Камісіі пры датэрміновым выкупе эмітэнтам

У адпаведнасці з тарыфамі ААТ "ААБ Беларусбанк" на дату падачы заяўкі (у цяперашні час: брокерская камісія банка: 0,068% ад сумы здзелкі, але не менш за 70 беларускіх рублёў; без камісіі за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі кліентаў)

* ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» з'яўляецца найстарэйшай лагістычнай кампаніяй Беларусі, пачынаючы сваю гісторыю з 1994 года. ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» - правайдэр комплекснага лагістычнага сэрвісу 3PL на рынку Рэспублікі Беларусь, мае разгалінаваную сетку рэгіянальных філіялаў і шырокую сетку дастаўкі па ўсёй тэрыторыі краіны. Сярод кліентаў кампаніі міжнародныя кампаніі-вытворцы і дыстрыб'ютары, якія кіруюць продажам сусветна вядомых брэндаў.

Праспект эмісіі аблігацый ОДО ТДА «ТУТ і ТАМ Лагістыкс» 1-га выпуску pdf
Змяненне ў Праспект эмісіі pdf

Пералік пунктаў брокерскага абслугоўвання фізічных асоб