ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера ажыццяўляе адкрыты продаж фізічным і юрыдычным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам аблігацый ААТ «Тураўскі малочны камбінат»*  4-га выпуска з наступнымі асноўнымі параметрамі:

Эмітэнт

ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

Нумар выпуску

4

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

14.08.2018

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпо»

Намінальная вартасць

1 000 долараў ЗША

Аб’ём эмісіі

6 000 000  долараў ЗША

Стаўка працэнтнага даходу,

% гадавых

6,5 %

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах чыстых актываў эмітэнта

Перыяд продажу

10.08.2018 - 31.12.2019

Дата пагашэння

09.08.2023

Валюта пагашэння

Беларускія рублі

(па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату пагашэння)

Парадак размяшчэння

Праз гандлёвую сістэму ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" з выкарыстаннем паслуг ААТ "ААБ Беларусбанк" у якасці ўпаўнаважанага брокера, а таксама ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ААТ "ААБ Беларусбанк"

Камісія пры куплі

Без камісіі

Рэжым брокерскага абслугоўвання пры куплі

«Сёння на заўтра»

(здзелка на біржы будзе здзейснена на наступны працоўны дзень пасля дня прыёму дакументаў ад кліента)

Абмежаванні пры куплі аблігацый

Абслугоўванне кліентаў-фізічных асоб – (рэзідэнтаў) - у філіялах і аддзяленнях банка (па спісе); абслугоўванне фізічных асоб (нерэзідэнтаў), юрыдычных асоб і ІП (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў) – у цэнтрах брокерскага абслугоўвання банка

Адзін пакупнік можа набыць не менш за 3 аблігацыі за адну здзелку

Выплата працэнтнага даходу

штоквартальна
10.11.2018, 10.02.2019, 10.05.2019, 10.08.2019, 10.11.2019, 10.02.2020, 10.05.2020, 10.08.2020, 10.11.2020, 10.02.2021, 10.05.2021, 10.08.2021, 10.11.2021, 10.02.2022, 10.05.2022, 10.08.2022, 10.11.2022, 10.02.2023, 10.05.2023, 09.08.2023

Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пры пагашэнні

Без камісіі

Датэрміновы выкуп

10.11.2020 (у памеры не больш за 10 % ад аб’ёму размешчаных аблігацый)
10.08.2021, 10.08.2022 (у памеры не больш з 25 %  ад аб’ёму размешчаных аблігацый  на кожную з пазначаных дат датэрміновага выкупу)
Датэрміновы выкуп ажыццяўляецца на біржы з выкарыстаннем уладальнікамі аблігацый паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» як упаўнаважанага брокера.

 

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па намінальным кошце аблігацыі з асобнай выплатай належных працэнтаў у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп

Збор заявак пачынаецца за два месяца і заканчваецца за адзін месяц да даты датэрміновага выкупу.  Падача заявак ажыццяўляецца ўладальнікамі аблігацый шляхам прадастаўлення ў Банк даручэння на здзяйсненне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы.

Асаблівасці датэрміновага выкупу

Калі агульная колькасць аблігацый, прад'яўленых да выкупу ўсімі ўладальнікамі, перавысіць максімальны памер датэрміновага выкупу аблігацый эмітэнтам, выкуп аблігацый ва ўсіх кліентаў будзе ажыццяўляцца ў меншай колькасці -  прапарцыянальна долi максімальнага памеру датэрміновага выкупу аблігацый у агульным аб'ёме прад'яўленых да датэрміновага выкупу аблігацый

(п. 2.20.2 Праспекта эмісіі)

Камісіі пры датэрміновым выкупе эмітэнтам

У адпаведнасці з тарыфамі ААТ "ААБ Беларусбанк" на дату падачы заяўкі (у цяперашні час: брокерская камісія банка: 0,068% ад сумы здзелкі, але не менш за 70 беларускіх рублёў; без камісіі за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі кліентаў)

* ААТ «Тураўскі малочны камбінат» – экспартна-арыентаванае прадпрыемства, будаўніцтва якога стала часткай Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся (у цяперашні момант больш за 80% выпускаемай прадукцыі паступае на знешнія рынкі, афіцыйны сайт www.turovmilk.by).

Праспект эмісіі аблігацый чацвёртага выпуску

pdf

Змены ў Праспект эмісіі аблігацый чацвёртага выпуску

pdf
 

Пералік пунктаў брокерскага абслугоўвання фізічных асоб