216 выпуск Інтэрнэт-аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Параметры эмісіі дзвесце шаснаццатага выпуску аблігацый ААТ "ААБ Беларусбанк" для фізічных асоб (Інтэрнэт-аблігацыі)

Нумар выпуску

216 выпуск

Аб’ём эмісіі

20 млн. еўра

Намінальны кошт

100 еўра

Форма і від аблігацый

Бездакументарныя, імянныя, працэнтныя, неканверсоўныя

Дата пачатку продажу аблігацый

01.06.2017

Тэрмін размяшчэння

з 01.06.2017 па 30.11.2018

Тэрмін абарачэння

з 01.06.2017 па 01.06.2019

Дата пагашэння

01.06.2019

Стаўка даходу

3,5 % гадавых

Перыядычнасць выплаты даходу

Адзін раз у тры месяцы

(даты выплаты працэнтнага даходу: 13.09.2017, 13.12.2017, 14.03.2018, 13.06.2018, 12.09.2018, 12.12.2018, 13.03.2019, 01.06.2019)

Парадак размяшчэння аблігацый

Размяшчэнне ажыццяўляецца па бягучым кошце аблігацыі шляхам адкрытага продажу фізічным асобам на неарганізаваным рынку праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк»

Датэрміновае пагашэнне

Не ажыццяўляецца

Забеспячэнне пазыкі

У адпаведнасці з падпунктам 1.8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» аблігацыі эмітаваны без забеспячэння (у межах памеру нарматыўнага капіталу ААТ «ААБ беларусбанк»)

Магчымасць перапродажу аблігацый на другасным рынку

Не абмежавана (продаж іншай фізічнай асобе)*

* Здзелкі куплі-продажу аблігацый на другасным рынку ажыццяўляюцца ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг біржавога брокера, а таксама на неабмежаваным рынку з абавязковай рэгістрацыяй здзелкі ў прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер.

Эмісійныя дакументы 215-216 выпускаў аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»:
Праспект эмісіі аблігацый 215-216 выпускаў pdf
Кароткая інфармацыя pdf
Змены ў Праспект эмісіі аблігацый 215-216 выпускаў pdf