Аблігацыі ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

Эмітэнт

ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

Нумар выпуску

4

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

14.08.2018

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпо»

Намінальная вартасць

1 000 долараў ЗША

Аб’ём эмісіі

6 000 000 долараў ЗША

Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых

6,5 %

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах чыстых актываў эмітэнта

Перыяд продажу

10.08.2018 – 31.12.2019
(фактычны продаж завершаны: у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" - 17.05.2019; у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" - 15.04.2019)

Дата пагашэння

09.08.2023

Выплата працэнтнага даходу

штоквартальна  
10.11.2018, 10.02.2019, 10.05.2019, 10.08.2019, 10.11.2019, 10.02.2020, 10.05.2020, 10.08.2020, 10.11.2020, 10.02.2021, 10.05.2021, 10.08.2021, 10.11.2021, 10.02.2022, 10.05.2022, 10.08.2022, 10.11.2022, 10.02.2023, 10.05.2023, 09.08.2023

Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пры пагашэнні

Без камісіі

Датэрміновы выкуп

10.11.2020 (у памеры не больш за 10 % ад аб’ёму размешчаных аблігацый)
10.08.2021, 10.08.2022 (у памеры не больш з 25 %  ад аб’ёму размешчаных аблігацый  на кожную з пазначаных дат датэрміновага выкупу)
Датэрміновы выкуп ажыццяўляецца на біржы з выкарыстаннем уладальнікамі аблігацый паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» як упаўнаважанага брокера.

Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па намінальным кошце аблігацыі з асобнай выплатай належных працэнтаў у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп

Збор заявак пачынаецца за два месяца і заканчваецца за адзін месяц да даты датэрміновага выкупу.  Падача заявак ажыццяўляецца ўладальнікамі аблігацый шляхам прадастаўлення ў Банк даручэння на здзяйсненне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы.

Асаблівасці датэрміновага выкупу

Калі агульная колькасць аблігацый, прад'яўленых да выкупу ўсімі ўладальнікамі, перавысіць максімальны памер датэрміновага выкупу аблігацый эмітэнтам, выкуп аблігацый ва ўсіх кліентаў будзе ажыццяўляцца ў меншай колькасці -  прапарцыянальна долi максімальнага памеру датэрміновага выкупу аблігацый у агульным аб'ёме прад'яўленых да датэрміновага выкупу аблігацый

(п. 2.20.2 Праспекта эмісіі)

Камісіі пры датэрміновым выкупе эмітэнтам

У адпаведнасці з тарыфамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на дату падачы заяўкі (у цяперашні час: брокерская камісія банка: 0,068% ад сумы здзелкі, але не менш за 70 беларускіх рублеў; без камісіі за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі кліентаў)

* ААТ «Тураўскі малочны камбінат» – экспартна-арыентаванае прадпрыемства, будаўніцтва якога стала часткай Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся (у цяперашні момант больш за 80% выпускаемай прадукцыі паступае на знешнія рынкі, афіцыйны сайт www.turovmilk.by).

Эмісійныя дакументы аблігацый ААТ «Тураўскі малочны камбінат»

Праспект эміссіі аблігацый чацвёртага выпуску
pdf
Змены ў Праспект эмісіі аблігацый чацвёртага выпуску
pdf