234 выпуск Інтэрнэт-аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Параметры эмісіі дзвесце трыццаць чацвёртага выпуску аблігацый ААТ "ААБ Беларусбанк" для фізічных асоб (Інтэрнэт-аблігацыі)

Найменне параметра

234 выпуск

Форма і від аблігацый

Бездакументарныя, імянныя, працэнтныя, неканверсоўныя

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

21.12.2018

Аб’ём эмісіі

40 000 000 долараў ЗША

Намінальная вартасць

100 долараў ЗША

Валюта размяшчэння, выплаты працэнтаў, пагашэння і датэрміновага выкупу аблігацый

Долары ЗША

Колькасць

400 000 аблігацый

Дата пачатку размяшчэння

03.12.2018

Тэрмін размяшчэння

3 годы (з 03.12.2018 па 10.12.2021)

Тэрмін абарачэння

1465 дзен (з 03.12.2018 па 07.12.2022)

Дата пагашэння

07.12.2022

Стаўка даходу

3,2 працэнта гадавых на працягу першых двух працэнтных перыядаў (да 12.11.2020 уключна).

Памер працэнтнага даходу на трэці і чацвёрты працэнтныя перыяды штогод устанаўліваецца Праўленнем банка.

Інфармацыя аб велічыні даходу, устаноўленай Банкам на кожны наступны працэнтны перыяд, пачынаючы з трэцяга, раскрываецца не пазней за 35 каляндарных дзён да даты пачатку кожнага з іх шляхам размяшчэння на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер, на афіцыйным сайце Банка, а таксама ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» Банка.

Перыядычнасць выплаты даходу

Адзін раз у год (даты выплаты працэнтнага даходу:  13.11.2019, 12.11.2020, 11.11.2021, 07.12.2022)

Парадак размяшчэння аблігацый

Размяшчэнне праводзіцца па бягучай вартасці шляхам адкрытага продажу фізічным асобам на неарганізаваным рынку з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк»

Датэрміновы выкуп па патрабаванні інвестара

Даты выкупу: 12.11.2020, 11.11.2021

Банк абавязваецца ажыццяўляць у пазначаныя даты датэрміновы выкуп аблігацый па патрабаванні іх уладальнікаў у выпадку калі памер даходу па аблігацыях, устаноўлены Банкам на наступны працэнтны перыяд, ніжэй велічыні даходу па аблігацыях, што дзейнічае ў бягучым працэнтным перыядзе

Датэрміновае пагашэнне па ініцыятыве банка

Датэрміновае пагашэнне па патрабаванні ўладальнікаў не ажыццяўляецца. Магчыма датэрміновае пагашэнне па рашэнні ўпаўнаважанага органа Банка.

Забеспячэнне пазыкі

Заклад дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый 172-га выпуску, намінаваных у замежнай валюце, якія знаходзяцца ва ўласнасці Банка, не абцяжараных (не закладзеных) па іншых абавязацельствах Банка

Магчымасць перапродажу аблігацый на другасным рынку

Не абмежавана (продаж другой фiзiчнай асобе)*

* Здзелкі куплі-продажу аблігацый на другасным рынку ажыццяўляюцца ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг біржавага брокера, а таксама на неарганізаваным рынку з абавязковай рэгістрацыяй здзелкі ў прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер. Паслугі па продажы Інтэрнэт-аблігацый можна атрымаць у пунктах брокерскага абслугоўвання фізічных асоб.

Эмісійныя дакументы 234-га выпуску аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»:

Кароткая інфармацыя аб эмісіі аблігацый 234-га выпуску

pdf

Праспект эмісіі аблігацый 234-га выпуску

pdf