222 выпуск Інтэрнэт-аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Параметры эмісіі дзвесце дваццаць другога выпуску аблігацый ААТ "ААБ Беларусбанк" для фізічных асоб (Інтэрнэт-аблігацыі) 

Нумар выпуску

222 выпуск

Форма і від аблігацый

Бездакументарныя, імянныя, працэнтныя, неканверсоўныя

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

27.08.2018

Аб’ём эмісіі

30 млн. долараў ЗША

Намінальная вартасць

100 долараў ЗША

Валюта размяшчэння, выплаты працэнтаў, пагашэння і датэрміновага выкупу аблігацый

Долараў ЗША

Дата пачатку продажу аблігацый

29.08.2018

Тэрмін размяшчэння

з 29.08.2018 па 28.02.2022

Тэрмін абарачэння

з 29.08.2018 па 29.08.2022

Дата пагашэння

29.08.2022

Стаўка даходу

2,3 % гадавых на працягу першых 2-х працэнтных перыядаў (да 28.08.2019 уключна).

Памер працэнтнага даходу на трэці - чацвёрты працэнтныя перыяды і на кожныя наступныя два працэнтныя перыяды штогод устанаўліваецца Праўленнем Банка.

Інфармацыя аб велічыні даходу, устаноўленай Банкам на кожныя два наступных працэнтных перыяды, раскрываецца не пазней за 35 каляндарных дзён да даты пачатку першага з іх шляхам размяшчэння на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер, на афіцыйным сайце Банка, а таксама ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» банка.

Перыядычнасць выплаты даходу

Адзін раз у шэсць месяцаў

(даты выплаты працэнтнага даходу: 27.02.2019, 28.08.2019, 26.02.2020, 26.08.2020, 24.02.2021, 25.08.2021, 23.02.2022, 29.08.2022)

Парадак размяшчэння аблігацый

Размяшчэнне праводзіцца па цане, роўнай бягучай вартасці аблігацыі, шляхам адкрытага продажу фізічным асобам на неарганізаваным рынку з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк»

Датэрміновы выкуп

Даты выкупу: 28.08.2019, 26.08.2020, 25.08.2021

Банк абавязваецца ажыццяўляць у названыя даты датэрміновы выкуп аблігацый па патрабаванні іх уладальнікаў у выпадку калі памер даходу па аблігацыях, устаноўлены Банкам на наступныя працэнтныя перыяды, ніжэй велічыні даходу па аблігацыях, якая дзейнічае на бягучым працэнтным перыядзе

Датэрміновае пагашэнне

Датэрміновае пагашэнне па патрабаванні ўладальнікаў не ажыццяўляецца. Магчыма датэрміновае пагашэнне па рашэнні ўпаўнаважанага органа Банка.

Забеспячэнне пазыкі

У адпаведнасці з падпунктам 1.8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер» аблігацыі эмітаваныя без забеспячэння

(у межах памеру нарматыўнага капіталу ААТ «ААБ Беларусбанк»)

Магчымасць перапродажу аблігацый на другасным рынку

Не абмежавана (продаж іншай фізічнай асобе)*

* Здзелкі куплі-продажу аблігацый на другасным рынку ажыццяўляюцца ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг біржавага брокера, а таксама на неарганізаваным рынку з абавязковай рэгістрацыяй здзелкі ў прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер. Паслугі па продажы Інтэрнэт-аблігацый можна атрымаць у любым цэнтры брокерскага абслугоўвання банка.

Эмісійныя дакументы 222-га выпуску аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк»:

Кароткая інфармацыя аб эмісіі аблігацый 222-га выпуску

pdf

Праспект эмісіі аблігацый 222-га выпуску

pdf

Змены ў Праспект эмісіі аблігацый 222-га выпуску

pdf