ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае брокерскія паслугі па куплі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, 250-га выпуску падчас аўкцыёну, які праводзіцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь:
Эмітэнт |
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь |
Нумар выпуску |
250 |
Парадак размяшчэння |
Шляхам продажу на аўкцыёне, які праводзіцца праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» |
Дата правядзення аўкцыёну |
20.06.2018 |
Дата і час падачы кліентам даручэння ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на куплю аблігацый і пералічэння грашовых сродкаў |
Не пазней 16.00 19.06.2018 |
Від аўкцыёну |
|
Форма эмісіі |
Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпо» |
Аб'ём дадатковага размяшчэння |
26 731 000 долараў ЗША |
Стаўка працэнтнага даходу |
5,7 % гадавых |
Даходнасць |
Вызначаецца зыходзячы з заяўленай цаны за 1 аблігацыю Не можа быць вышэй стаўкі працэнтнага даходу па выпуску |
Мінімальная магчымая да пазначэння ў заяўках цана за 1 аблігацыю |
1002,19 долараў ЗША |
Камісія пры куплі |
0,051% ад сумы здзелкі, але не менш за 25 долараў ЗША |
Выплата працэнтнага даходу |
1 раз у паўгоддзе
06.12.2018, 06.06.2019, 06.12.2019, 05.06.2020, 04.12.2020, 04.06.2021, 09.12.2021, 09.06.2022, 09.12.2022, 09.06.2023, 08.12.2023, 06.06.2024, 06.12.2024, 22.05.2025 |
Пагашэнне |
22.05.2025 |
Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пагашэнні |
Без камісіі |
Для куплі дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, неабходна звярнуцца ў любы дэпазітарны цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» з дакументам, які сведчыць асобу (пашпарт), і даверанасцю (калі інтарэсы грамадзяніна прадстаўляе іншая асоба).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.