Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

text

У рамках комплекснага прадукту «Свабодны выбар» фізічнай асобе* могуць быць прапанаваны наступныя прадукты і паслугі ААТ «ААБ Беларусбанк»:

- адкрыццё тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях «Свабодны выбар»;

- афармленне банкаўскай плацежнай карткі БЕЛКАРТ – Maestro тэрмінам на тры гады;

- прадастаўленне авердрафтнага крэдыту ў памеры 50% ад астатку ўкладу;

* Прадукты і паслугі прадастаўляюцца толькі  рэзідэнтам РБ

 

1Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Свабодны выбар»

 girl

 

Перавагі:

  • атрыманне комплексу прадуктаў і паслуг (міжнародная плацежная карта, авердрафт);
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на картку;
  • магчымасць папаўнення ўкладу ў адпаведнасці з дагаворам банкаўскага ўкладу;

 

Умовы:

Тэрмін захоўвання (у месяцах):

11

24

Мінімальная сума:

500,00 бел.руб.

Працэнтная стаўка

(% гадавых):

9*

10,5*

Папаўненне ўкладу:

да наступлення апошніх 6-ці месяцаў захоўвання ўкладу

да наступлення апошніх 12-ці месяцаў захоўвання ўкладу

Выплата працэнтаў шляхам пералічэння сумы налічаных працэнтаў на плацежную картку

па заканчэнні кожнага месяца захоўвання ўкладу

у дзень заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу

* Памер працэнтаў па ўкладзе ўстанаўліваецца ўпаўнаважаным органам банка і змяняецца банкам у аднабаковым парадку пасля папярэдняга апавяшчэння ўкладчыка.

Вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на картку (не пазней працоўнага дня, наступнага за днём заканчэння тэрміну вяртання ўкладу).

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу «Свабодны выбар» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.

 

2Афармленне банкаўскай плацежнай карткі БЕЛКАРТ – Maestro тэрмінам на тры гады. boy

 

Пры адкрыцці ўкладу банк адкрывае ўкладчыку бягучы рахунак у беларускіх рублях і выдае  банкаўскую плацежную картку без нанясення інфармацыі аб трымальніку БЕЛКАРТ-Maestro* з тэрмінам дзеяння 3 гады з магчымасцю прадастаўлення авердрафтнага крэдыту.

* У рамках комплекснага абслугоўвання.

 

 

3Афармленне авердрафту:girl_center

 

 

  • авердрафтны крэдыт прадастаўляецца ў памеры не больш за 50% ад астатку грашовых сродкаў па ўкладзе (на дату афармлення заяўкі на прадастаўленне авердрафтнага крэдыту);
  • афармленне авердрафту ажыццяўляецца ва ўстанове банка па месцы адкрыцця бягучага рахунку ўкладчыка не пазней, чым за 10 працоўных дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу (пры ўмове прад’яўлення ўкладчыкам дагавору ўкладу і выпіскі па ўкладзе, копіі якіх змяшчаюцца ў заяўку на крэдыт);
  • прадастаўленне авердрафтнага крэдыту спыняецца за 5 працоўных дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу;
  • у выпадку наяўнасці запазычанасці па авердрафце на дату пералічэння астатку ўкладу, пагашэнне запазычанасці ажыццяўляецца за кошт астатку ўкладу ў дзень пералічэння.

Умовы авердрафтнага крэдыту :

для ўладальнікаў укладаў з тэрмінам захоўвання ўкладу (месяцаў)

11

24

Працэнтная стаўка авердрафту (% гадавых)

(стаўка рэфінансавання НБ РБ+7)

(стаўка рэфінансавання НБ РБ+9)

Парадак пагашэння працэнтаў за карыстанне авердрафтам

Штомесячнае пагашэнне працэнтаў за фактычны час карыстання авердрафтам

1 Пры змяненні на працягу месяца стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь новая стаўка па рахунках кліентаў прымяняецца з 1 чысла месяца, наступнага за месяцам зацвярджэння новай стаўкі рэфінансавання, калі гэта ўмова прадугледжана ў дагаворы аб выкарыстанні карткі.

 

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць прадастаўленне  паслуг у рамках комплекснага прадукту "Свабодны выбар" можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Для прагляду спісу падраздзяленняў у радку меню "Паслуга" неабходна выбраць аперацыю - "ажыццяўленне аперацый у рамках комплекснага прадукту "Свабодны выбар".