«Глядзі і праходзь» - гэта ўнікальны біяметрычны сэрвіс для аплаты праезду ў метро: зручны і абсалютна бескантактавы. Аплата праезду ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэхналогіі счытвання твараў. Счытванне адбываецца пры дапамозе біяметрычнага тэрміналу на падставе злепкаў, сфарміраваных пасажырамі праз мабільны дадатак M-belarusbank. Сістэма распазнае чалавека анлайн нават пры павароце галавы, дрэнным асвятленні або частковым перакрыцці твару, напрыклад акулярамі або медыцынскай маскай. У патоку сістэма распазнае таго, хто стаіць бліжэй.
Лічбавы вобраз захоўваецца на серверы без самой фатаграфіі, і пры пераходзе праз тэрмінал біяметрычная сістэма счытвае яго рысы, а з плацежнай карты, прывязанай да дадатку, спішуцца грашовыя сродкі за праезд. Прайсці праз турнікет з дапамогай новай тэхналогіі можна за лічаныя секунды.
Азнаёміцца з гісторыяй плацяжоў, здзейсненых у метро з дапамогай «Глядзі і праходзь», можна наступным чынам:
- Увайдзіце ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг»
- Выберыце раздзел «Гісторыя плацяжоў»
- Выберыце «Усе каналы»
- Выберыце «Іншыя плацяжы»
- Выберыце «Аплата праезду ў метро»
КАБ СКАРЫСТАЦЦА СЭРВІСАМ, НЕАБХОДНА:

устанавіць мабільны дадатак
M-belarusbank

выбраць укладку
«Глядзі і праходзь»

сфатаграфаваць
свой твар

падысці да турнікета
і паглядзець на экран
біяметрычнага сканера
ПЕРАВАГІ СЭРВІСУ «ГЛЯДЗІ І ПРАХОДЗЬ»

Устойлівасць да фактараў, якія перашкаджаюць распазнаванню: паварот галавы, умовы асвятлення, частковае перакрыццё твару (маска, напрыклад).

Хуткасць і бескантактавасць. Адзінае ў свеце рашэнне, у якім працэс распазнавання і аплаты праходзіць адначасова.
МАДЭЛЬ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЭРВІСУ

Сканіраванне твару, стварэнне IDFace

Прывязка карты

База IDFace
Black BOX

Сканеры на
турнікетах

Сканіраванне
твару, зверка
з базай IDFace

Праход адкрыты,
аперацыя аплаты
Алгарытм распазнавання твараў увайшоў у тройку найлепшых алгарытмаў па хуткасці і дакладнасці ў незалежным тэсціраванні навукова-даследчага інстытута стандартаў і тэхналогій ЗША (NIST). Тэхналогія вызначае індывідуальныя рысы па фіксаваных кропках: адлегласць паміж вачамі, даўжыня лініі падбародка, шырыня носа і яшчэ дзясяткі іншых параметраў. Тэрмінал праверае ад 75 да 125 кропак на твары, каб пабудаваць лічбавы адпячатак, які выкарыстоўваецца для пошуку супадзенняў у базе біяметрычных даных. Далей ужо іншыя алгарытмы шукаюць па загадзя створанаай базе даных і выдаюць працэнт падабенства з шукаемым узорам даных. Калі працэнт падабенства высокі, твар лічыцца распазнаным.
ДЗЕ ЎСТАНОЎЛЕНЫ?

Станцыя метро
“Плошча Леніна”

Станцыя метро
“Няміга”

Станцыя метро
“Інстытут Культуры”
ПРА СЭРВІС
ПАДЫДЗІЦЕ ДАТУРНІКЕТА
ПАГЛЯДЗІЦЕ Ў СКАНЕР
ПРАХОДЗЬЦЕ!
Пытанні і адказы
Што неабходна зрабіць, каб скарыстацца сэрвісам «Глядзі і праходзь»?
- устанавіць мабільны дадатак M-Belarusbank
- прывязаць картку Mastercard
- выбраць укладку «Глядзі і праходзь»»
- сфатаграфаваць свой твар
- падысці да турнікета і паглядзець на экран біяметрычнага сканера
На якіх станцыях метро размешчаны біяметрычны сканер?
- Станцыя метро «Плошча Леніна»
- Станцыя метро «Няміга»
- Станцыя метро «Інстытут Культуры»
Выкарыстанне сэрвісу «Глядзі і праходзь» платнае?
Плата за карыстанне сэрвісам «Глядзі і праходзь» з кліентаў не спаганяецца. Кошт праезду ў метро вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі Мінскага метрапалітэна.
Скарыстацца сэрвісам «Глядзі і праходзь» могуць толькі кліенты Беларусбанка?
Сэрвісам могуць карыстацца трымальнікі плацежных картак Mastercard, эмітаваных любым банкам Рэспублікі Беларусь.
Прывязаць да сэрвісу можна любую картку?
У дадатку M-belarusbank можна прывязаць толькі карткі Mastercard.
Ці зможа сістэма распазнаць карыстальніка, калі ён будзе ў масцы?
Так, сістэма спрацуе, паколькі ўстойлівая да фактараў, якія перашкаджаюць распазнаванню.