Кашалёк Pay

koshelek_pay

Кашалёк Pay — гэта сэрвіс, якія дазваляе хутка і бяспечна аплачваць пакупкі з дапамогай смартфона. Каб аплаціць пакупкі з дапамогай Кашалёк Pay неабходна спампаваць дадатак «Кашалёк» і дадаць плацежную карту Mastercard, Maestro або кабэйджынгавую картку Maestro Беларусбанка. Дабавіўшы ў дадатак «Кашалёк» даныя сваёй банкаўскай карты, вы зможаце аплачваць пакупкі ў магазінах, а таксама дабаўляць дысконтныя карты, падарачныя сертыфікаты, білеты і купоны, — каб яны заўсёды былі пад рукой.

 

Для бескантактавай аплаты пакупак спатрэбіцца тэлефон на базе Android OS  або Harmony OS (Huawei / Honor) з NFC-модулем. Для ўстройстваў на базе Android OS версія аперацыйнай сістэмы павінна быць 5.0 і вышэй. Дадатак «Кашалёк» павінен быць устаноўлены з афіцыйнага магазіна вытворцы смартфона або мабільнай АС (Google Play Market, Huawei App Gallery).

Дабавіць сваю плацежную карту Беларусбанка ў дадатак «Кашалёк» можна ўсяго за некалькі мінут.




Як аплачваць пакупкі ў дадатку:

1. Адкрыйце дадатак «Кашалёк».

2. Адкрыйце каталог прапаноў Кашалька і выберыце неабходны вам купон або сертыфікат.

3. Выберыце Кашалёк Pay у якасці спосабу аплаты.

Падрабязней пра сэрвіс Кашалёк Pay: https://pay.cardsmobile.ru/

Пытанні і адказы

Колькі каштуе выкарыстанне Кашалёк Pay?

Плата за карыстанне сэрвісам Кашалёк Pay з кліентаў не спаганяецца.


Ці будзе працаваць Кашалёк Pay, калі на смартфоне ўстаноўлены дадатак Samsung Pay / Google Pay?

Кашалёк Pay будзе працаваць. Для выкарыстання Кашелёк Pay як плацежны сэрвіс па ўмаўчанні неабходна ў настройках смартфона выбраць «Кашалёк Pay» як асноўны плацежны дадатак.

 

Якія карты можна дабавіць у «Кашалёк»?

У сэрвіс Кашалёк Pay можна дабавіць наступныя карты, эмітаваныя ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • Mastercard
  • Maestro
  • кабэйджынгавыя карткі Maestro

 

Ці можна дабавіць карту ў гадзіннік і аплачваць пакупкі з дапамогай Кашалёк Pay?

У дадзены момант гэта функцыя недаступна.


Ці магу я дабавіць карту сябра або сваяка?

На падставе правіл карыстання плацежнай карткай перадача рэквізітаў плацежнай карты трэцім асобам забаронена.


Як даведацца, ці падыходзіць мой тэлефон для аплаты?

Для бескантактавай аплаты пакупак спатрэбіцца тэлефон на базе Android OS  або Harmony OS (Huawei / Honor) з NFC-модулем. Для ўстройстваў на базе Android OS версія аперацыйнай сістэмы павінна быць 5.0 і вышэй. Дадатак «Кашалёк» павінен быць устаноўлены з афіцыйнага магазіна вытворцы смартфона або мабільнай АС (Google Play Market, Huawei App Gallery).


Ці даступна аплата з дапамогай Кашалёк Pay на ўстройствах на базе iOS?

На ўстройствах на базе iOS аплата з выкарыстаннем Кашалёк Pay не падтрымліваецца.


Ці можна аплачваць пакупкі за мяжой?

Пакупкі можна аплачваць у любых арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія прымаюць бескантактавую аплату, у т.л. за мяжой.


Як выбраць іншую карту ў якасці «асноўнай»?

Каб прызначыць іншую дабаўленую карту ў якасці асноўнай, неабходна:

  • Адкрыць меню карты.
  • Устанавіць пераключальнік «Сделать картой по умолчанию»

 

Ці патрэбна Інтэрнэт-злучэнне для аплаты пакупак з дапамогай Кашалёк Pay?

Кашалёк Pay не патрабуе бесперапыннага Інтэрнэт-злучэння і дазваляе выконваць транзакцыі без падключэння да сеткі Інтэрнэт.


Як выдаліць карту з «Кашалька»?

Для выдалення карты трэба ажыццявіць натупныя крокі: перайсці ў меню карты, выбраць пункт «Удалить карту» → «Удалить карту полностью». Пацвердзіць выдаленне. Звярніце ўвагу, што выдаленне карты - незваротнае дзеянне.


Што будзе з плацежнай картай пасля выдалення даных пра яе з Кашалька?

Плацежная карта будзе працягваць працаваць. Паўторна дабавіць сваю карту ў «Кашалёк» можна ў любы момант.


Што будзе, калі адключыць пароль для смартфона, графічны ключ, адпячатак пальца?

Пакуль смартфон не абаронены, магчымасць аплаты пакупкі з дапамогай Кашалёк Pay будзе немагчыма. Дадатак паведаміць аб неабходнасці ўключыць абарону смартфона.