Сэрвіс для плацяжоў смартфонамі з тэхналогіяй NFC*
Аплачвайце тавары і паслугі ў гандлёвай сетцы пры дапамозе смартфона адным дотыкам да тэрмінала
* Сэрвіс даступны для трымальнікаў асабістых дэбетавых картак Mastercard і Maestro «Беларусбанка»
Паслуга BELARUSBANK Pay дазваляе аплачваць свае пакупкі, прыкладаючы да тэрмінала не банкаўскую карту, а мабільнае ўстройства.
Прымаецца да аплаты ўсюды, дзе ёсць тэрмінал для аплаты па бескантактавай тэхналогіі.
Падрабязней пра сэрвіс
Зручна
Аплачваць пакупкі картай, мабільным тэлефонам або
іншым устройствам з тэхналогіяй бескантактавай аплаты
Mastercard і Maestro вельмі проста: датыкніцеся
ўстройствам да бескантактавага плацежнага тэрмінала ў
арганізацыях гандлю і сэрвісу і ваша пакупка аплачана!
Перад аплатай пераканайцеся , што сума на экране тэрмінала
адпавядае суме пакупкі.
Хутка
З бескантактавай картай Mastercard і Maestro вы
будзеце аплачваць пакупкі значна хутчэй!
Дзякуючы бескантактавай тэхналогіі аплата
адбываецца практычна імгненна. Акрамя таго,
калі сума вашай пакупкі не перавышае 20
беларускіх рублёў па бягучым курсе, вам не
трэба будзе траціць час на ўвод ПІН-кода
або падпісваць чэк (сліп).
Бяспечна
Карту, як і ншыя ўстройствы з тэхналогіяй
бескантактавай аплаты Mastercard і Maestro, не трэба
перадаваць касіру, каб аплаціць пакупку: вы
поўнасцю кантралюеце працэс аплаты.
Замест нумару карткі выкарыстоўваецца віртуальны
лічбавы аналаг карткі. Для кожнай пакупкі
патрабуецца аўтарызацыя па ПІН-кодзе
або адпячатку пальцаў.
Як падключыць BELARUSBANK Pay
Крок 1. Падключыце сэрвіс BELARUSBANK Pay у інфакіёсках банка
- Для падключэння да паслугі аўтарызуйце сваю картку Mastercard або Maestro ў інфакіёску банка
- Для гэтага ў раздзеле «Сэрвісныя аперацыі» паслядоўна выберыце аперацыю «BELARUSBANK Pay» − «Падключыць BELARUSBANK Pay»
- Азнаёмцеся з парадкам аказання паслугі BELARUSBANK Pay, націснуўшы «ЗГОДНЫ»
- Прыдумайце мабільны ПІН-код (4 лічбы), які будзе выкарыстоўвацца для пацвярджэння аплат у гандлёвых кропках па ўсіх лічбавых картках, загружаных у мабільны дадатак смартфона і націсніце «Далей»
- Пры паспяховай рэгістрацыі карткі інфакіёск выдае чэк, дзе пазначаны лагін (14 лічбаў) і код актывацыі (набор лацінскіх літар і лічбаў), якія спатрэбяцца для рэгістрацыі карткі ў дадатку Belarusbank Pay.
Парадак падключэння сэрвісу BELARUSBANK Pay у інфакіёску з новым інтэрфейсам
Парадак падключэння сэрвісу BELARUSBANK Pay у інфакіёску са старым інтэрфейсам
Крок 2. Устанавіце дадатак BELARUSBANK Pay на мабільны тэлефон, які падтрымлівае функцыю аплаты NFC (Near Field Сommunication), з Play Маркет
Крок 3. Актывуйце дадатак BELARUSBANK Pay
- Адкрыйце дадатак BELARUSBANK Pay
- Увядзіце лагін і код актывацыі, атрыманыя пры рэгістрацыі ў інфакіёску (для актывацыі дадатку неабходна наяўнасць у смартфоне Інтэрнэту)
Каму даступны BELARUSBANK Pay
Сэрвіс BELARUSBANK Pay даступны трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Mastercard або Maestro.
Націсніце тут для анлайн-замовы карткі, калі ў Вас няма карткі Mastercard або Maestro.