Аб рэалізацыі патрабаванняў Закона ЗША «Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў» (FATCA)

У рамках выканання патрабаванняў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні захавання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі Закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах (далей - FATCA) ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • выяўляе сярод кліентаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў;
  • штогод інфармуе падатковую службу ЗША (IRS) праз Міністэрства па падатках і зборах аб рахунках, якія абслугоўваюцца Банкам і належаць амерыканскім падаткаплатнікам.

Прадстаўленне Банкам праз Міністэрства па падатках і зборах інфармацыі аб рахунках (дагаворах) у падатковы орган ЗША, а таксама выкананне іншых дзеянняў у адпаведнасці з Пагадненнем, не з'яўляецца парушэннем банкаўскай і (альбо) iншай ахоўваемай заканадаўчымі актамі таямніцы.       

Прыкметы аднясення фізічных асоб да падаткаплацельшчыкаў ЗША:

1. наяўнасць грамадзянства ЗША (незалежна ад наяўнасці ў яго грамадзянства іншай дзяржавы);

2. наяўнасць дазволу на пастаяннае знаходжанне ў ЗША (напрыклад, картка пастаяннага жыхара ЗША - Green Card);

3. доўгатэрміновае знаходжанне на тэрыторыі ЗША: не менш за 31 дзень на працягу бягучага каляндарнага года і не менш 183 дзён на працягу 3 гадоў, уключаючы бягучы год і два непасрэдна папярэднічаючых гады. Пры гэтым сума дзён, на працягу якіх фізічная асоба прысутнічала на тэрыторыі ЗША ў бягучым годзе, а таксама ў двух папярэдніх гадах памнажаецца на адпаведны каэфіцыент (для бягучага года - 1; для папярэдняга года - 1/3; для пазамінулага года - 1/6 ).

Дадзеная прыкмета не распаўсюджваецца на асоб, жыўшых у ЗША на падставе віз А і G; настаўнікаў і трэнераў на падставе віз J і Q; студэнтаў на падставе віз F, J, М і Q; спартсменаў, якія знаходзяцца ў ЗША для ўдзелу ў дабрачынных спартыўных спаборніцтвах;

4. месца нараджэння ў ЗША;

5. паштовы адрас або адрас пражывання ў ЗША;

6. кантактны нумар тэлефона ў ЗША;

7. наяўнасць даверанасці на распараджэнне рахункам, выдадзенай асобе з амерыканскім адрасам;

8. наяўнасць на рэгулярнай аснове плацежных інструкцый па пераводу грашовых сродкаў на рахунак, адкрыты ў ЗША.

У адпаведнасці з прынятымі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» працэдурамі, накіраванымі на выкананні патрабаванняў FATCA, калі ў кліента прысутнічае хаця б адна з прыкмет прыналежнасці да ЗША, кліенту прапануецца запоўніць:

форму самасертыфікацыі, прынятую ААТ «ААБ Беларусбанк»:

doc

Форма самасертыфікацыі для фізічных асоб

Альбо спецыяльныя формы, устаноўленыя Падатковай службай ЗША:

-для рэзідэнтаў ЗША - форму W-9:

pdf

Форма W-9

-для нерэзідэнтаў ЗША – форму W-8BEN:

Калі кліент указвае, што з'яўляецца падатковым рэзідэнтам ЗША, у абавязковым парадку ў запоўненай форме павінен быць указаны SSN (нумар сацыяльнага страхавання грамадзяніна ЗША) і (або) ITIN (індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар), у выпадку іх адсутнасці - прычыну адсутнасці.

pdf

Форма W-8BEN

У выпадку запаўнення формаў W-9, W-8BEN таксама неабходна запоўніць згоду на перадачу інфармацыі ў Падатковую службу ЗША:

doc

Згода кліента-фізічнай асобы на перадачу наяўнай у Банка інфармацыі

Пры адкрыцці рахунку/дэпазіту праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг і г.д.)» і наяўнасці хаця б адной з вышэйпералічаных прыкмет аднясення фізічных асоб да падаткаплацельшчыкаў ЗША, кліенту неабходна на працягу 60 працоўных дзён прадаставіць у банк запоўненую форму самасертыфікацыі (або форму W-9, W-8BEN са згодай) з абавязковым пазначэннем SSN і/або ITIN і ўчыненым уласнаручна подпісам. Формы могуць быць прадастаўлены ў любое аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» або накіраваны на адрас электроннай пошты: podft@belarusbank.by.

У адпаведнасці з падпунктам 1.4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2015г. №422 "Аб прадастаўленні інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў» Банк мае права:

адмовіць у адкрыцці рахунку (заключэнні дагавора) арганізацыі або фізічнай асобе, у дачыненні да якіх у Банка маюцца дакументальна пацверджаныя падставы лічыць, што яны з'яўляюцца замежнай арганізацыяй або замежнай фізічнай асобай, пры адмове гэтых арганізацый альбо фiзiчнай асобы ад запаўнення ўстаноўленых формаў (незапаўненні ўстаноўленых формаў на працягу 60 працоўных дзён, якія ідуць за днём запыту);

  • у аднабаковым парадку адмовіцца ад выканання заключанага дагавора пры адмове кліента, у дачыненні да якога ў Банка маюцца дакументальна пацверджаныя падставы лічыць, што ён з'яўляецца замежнай арганізацыяй або замежнай фізічнай асобай, ад прадстаўлення дакументаў і інфармацыі, неабходных для выканання абавязацельстваў па дамове, і (альбо) ад запаўнення ўстаноўленых формаў (непрадстаўленні такіх дакументаў і інфармацыі, незапоўненні ўстаноўленых формаў на працягу 60 працоўных дзён, якія ідуць за днём запыту), калі выкананне дагавора пацягне за сабой немагчымасць выканання абавязацельстваў па дамове;
  • у аднабаковым парадку адмовіцца ад выканання заключанага дагавора пры адмове ўладальніка рахунка (кліента па дамове) ў дачы згоды на прадстаўленне інфармацыі (непрадстаўленні такой згоды на працягу 60 працоўных дзён, якія ідуць за днём запыту).