Мэтавыя замежныя крэдыты

Перавагі крэдытавання за кошт мэтавых замежных крэдытаў:

Да асноўных пераваг крэдытавання за кошт сродкаў замежных крэдытных ліній можна аднесці наступнае:

  • шырокая геаграфія выбару пастаўшчыкоў і замежных банкаў;
  • тэрмін прадастаўлення рэсурсаў залежыць ад умоў кантракту і памеру крэдыту;
  • адносна нізкая працэнтная стаўка;
  • гібкі графік пагашэння крэдытнай запазычанасці;
  • магчыма прадастаўленне адтэрміноўкі па пагашэнні асноўнага доўгу;

Магчымасці па фінансаванні знешнегандлёвых кантрактаў кліентаў за кошт мэтавых замежных крэдытаў у рамках міжбанкаўскіх крэдытных пагадненняў

Аб'ект фінансавання:

  • пастаўка абсталявання (запасныя часткі да пастаўляемага абсталявання, спадарожныя работы, паслугі);
  • пастаўка тэхнікі і транспартных сродкаў;
  • будаўніцтва;
  • інфраструктурныя праекты.

У дачыненні да Расійскай Федэрацыі таксама фінансуюцца пастаўкі сыравіны і матэрыялаў з больш глыбокай ступенню апрацоўкі (пры ўмове іх аднясення да высокатэхналагічнай прадукцыі згодна з кодамі ТН ЗЭД).

Патрабаванні да знешнегандлёвага кантракта:

  • авансавы плацеж - не менш за 15% (патрабаванне менш жорсткае ў дачыненні да кантрактаў з рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі);
  • краінавая складальная аб'екта фінансавання - не менш за 50% краіны экспарцёра (магчыма і больш у залежнасці ад краінавых патрабаванняў да аб'ёму складальнай);
  • аб'ект фінансавання не перасёк дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;

Тэрміны фінансавання: 1 – 7 гадоў, для буйных праектаў – да 10 гадоў.

Валюта фінансавання: долары ЗША, еўра, расійскія рублі.

Схема фінансавання ў рамках міжбанкаўскага пагаднення

shema_bel

КАНТАКТЫ

Упраўленне гандлёвага і структурнага фінансавання

Дэпартамент міжнароднага бізнесу

 

Тэл.: + 375 (17) 309 06 68

Факс: +375 (17) 200 19 06

E-mail: tsf@belarusbank.by

Супрацоўніцтва з АСЭК і Эксімбанкамі

sotrudnichestvo