Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнародныя фінансавыя адносіны – адзін з самых складаных і шматгранных напрамкаў банкаўскага бізнесу, які спалучае ў сабе традыцыйны для краіны падыход да вядзення банкаўскай справы і «наднацыянальныя» асаблівасці сусветнага рынку.

Першыя крокі на рынку доўгатэрміновых міжнародных запазычанняў ААТ «ААБ Беларусбанк» зрабіла ў 1996 годзе. У цяперашні час у актыве банка больш за 400 інвестыцыйных праектаў, прафінансаваных з прыцягненнем замежных крэдытных рэсурсаў ад замежных фінансавых інстытутаў.

Істотны ўклад у пашырэнне і ўмацаванне нашых пазіцый на міжнародных фінансавых рынках уносяць прадстаўніцтвы банка за мяжой. У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» мае свае прадстаўніцтвы ў Германіі і Кітаі.

Развіццю супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі ўстановамі садзейнічае наяўнасць у банка міжнародных крэдытных рэйтынгаў. У пачатку 2011 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's International Services, Inc. прысвоіла Банку першапачатковыя доўгатэрміновыя і кароткачасовыя крэдытныя рэйтынгі. А з 2021 года крэдытныя рэйтынгі Банку прысвойвае таксама расійскае агенцтва Эксперт РА.

Дзеючыя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк».

ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца членам шэрагу міжнародных фінансавых асацыяцый, Фінансава-банкаўскага Савета СНД (ФБС СНД), Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама банкам-партнёрам Міжбанкаўскага Аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва (МБА ШАС).

Аб’ядноўваючы ў сабе вялікі прафесійны вопыт і багатыя традыцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.