Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!
Калі Вы з’яўляецеся ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, непаўналетнім вязнем фашысцкіх лагераў або інвалідам па стане здароўя, просім паведаміць аб гэтым Камітэту па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі па тэлефонах:
+375 29 336 93 63 – Старшыня Камітэта Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч;
+375 17 309 04 08 – сакратар Камітэта Ганна Васільеўна.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2013 года паспяхова функцыянуе Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, задачамі якога з’яўляюцца:

  • абарона правоў і законных інтарэсаў мінарытарных акцыянераў;
  • разгляд зваротаў акцыянераў;
  • стварэнне эфектыўнай сістэмы ўзаемадзеянння акцыянераў з органамі кіравання банка.

Рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў 28.03.2024 выбраны склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці 5 чалавек:

Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

 

Кантактны тэлефон

1.

Белахвостаў Уладзімір Максімавіч

Белохвостов Владимир Максимович

З 2003 па 2011 год – Міністр Мінжылкамгаса Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2011 год – намеснік Старшыні Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».

Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2022 года.

У цяперашні час пенсіянер.

+375 29 630 35 06

2.

Грыдзіна Інэса Уладзіміраўна

Адукацыя – вышэйшая (Беларускі політэхнічны інстытут, 1982 г.)

Вопыт працы ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь з 1994 па 2023 год, у тым ліку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1998 па 2016 на пасадзе намесніка галоўнага бухгалтара ААТ «ААБ Беларусбанк».

У перыяд з 2018 па 2019 гг. з’яўлялася членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

У цяперашні час пенсіянер.

+ 375 29 161 12 62

3.

Красоўская Ірына Іосіфаўна

Красовская-И.И

Адукацыя – вышэйшая (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1997).

Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» (у т.л. на пасадзе дырэктара дэпартамента персанала).

Медыятар. Лаўрэат літаратурнай прэміі РФ «Залатое пяро» ў намінацыі «Нарыс».

Дырэктар ПУП па аказанні паслуг «Медыялід».

Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2020 года.

+ 375 29 612 25 20

 

 

 

 

Крыўчык Дзмітрый Аляксандравіч

1

Адукацыя – вышэйшая (Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (2007), спецыялізацыя – эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).

Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» - 16 гадоў (з 2007 года, у т.л. на кіруючых пасадах).

У цяперашні час галоўны спецыяліст упраўлення аналізу і арганізацыі бізнесу разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

 

 

+ 375 17 218 87 21

5.

Шаблакоў Сяргей Сяргеевіч

Шаблаков-С.С

Адукацыя – вышэйшая (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (2010).

Вопыт працы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2012 года, у дэпартаменце кіравання рызыкамі - з 2015 года;

Галоўны спецыяліст упраўлення нефінансавых рызык дэпартамента кіравання рызыкамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Член Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з 2020 года.

+375 17 309 08 95

Пасяджэнні Камітэта праводзяцца пераважна ў вочнай форме. Прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта можа любы мінарытарны акцыянер Банка, папярэдне паведаміўшы аб жаданні прысутнічаць на пасяджэнні Старшыні Камітэта.