Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ад 18.10.2016

Інфармуем, што 18 кастрычніка 2016 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з наступнымі пытаннямі павесткі дня:

  1. Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  3. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк».

У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 535 329 781 голасам, што складае 99,42 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голаса.

Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прынята станоўчае рашэнне.

Больш падрабязна з прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.

Тэлефоны для даведак: + 375 17 309 11 23, + 375 17 309 04 08.