Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 18.10.2016

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 18 кастрычніка 2016 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 08.09.2016
(пратакол № 15.15).

У павестку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:

  1. 1. Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  3. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 14 кастрычніка 2016 года (уключна), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка, пасля 18 кастрычніка 2016 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 14 кастрычніка 2016 года.