Вынікі пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ад 22.04.2016

Інфармуем, што 22 красавіка 2016 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з наступнымі пытаннямі павесткі дня:

  1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 02.07.2014 (пратакол № 5).
  3. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 1 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк».

У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 671 765 797
галасамі, або 99,93 % ад агульнай колькасці акцый, маючых правы галасоў.

Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прынята станоўчае рашэнне.

Больш падрабязна з прынятым Агульным сходам акцыянераў рашэннем можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.