Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "ААБ Беларусбанк" 25.03.2016

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ«ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2015 год.

Дата і час правядзення сходу: 25 сакавіка 2016 года ў 12.00.

Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».

Павестка дня:

  1. Аб выніках работы Наглядальнага савета банка ў 2015 годзе.
  2. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2015 годзе і задачах банка на 2016 год.
  3. Аб зацвярджэнні гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2015 год.
  4. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2015 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2016 год.
  5. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  6. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», –  16 сакавіка 2016 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.30 да 11.45.

Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна прысабе мець:

юрыдычным асобам: кіраўнікам – службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; іншаму прадстаўніку – даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;

фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам – даверанасць, завераную ў вызначаным парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.

Інфармацыя да сходу акцыянераў будзе даступна акцыянерам банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з панядзелка па чацвер з 8.30 да 17.30 і ў пятніцу з 8.30 да 16.15:

аб дзейнасці банка ў 2015 годзе – з 4 па 24 сакавіка 2016 года;

па пытаннях павесткі дня  – з 22 па 24 сакавіка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 11 23.