Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 16.01.2016

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 16 студзеня 2016 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання па 14 студзеня 2016 года, а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка пасля 16 студзеня 2016 года, па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.