Дзейнасць банка

ААТ «ААБ Беларусбанк» на працягу многіх гадоў з'яўляецца неад'емнай часткай банкаўскай сістэмы краіны, найважнейшым складальнікам яе стабільнасці. Банк аб'ядноўвае ў сабе вялізны прафесійны вопыт і багатыя традыцыі, мае рэпутацыю надзейнага партнёра.

Беларусбанк быў і застаецца надзейнай апорай беларускай эканомікі. Як буйнейшая крэдытна-фінансавая ўстанова рэспублікі актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўных праграм, інвестыцыйных праектаў, ажыццяўляе крэдытаванне важнейшых галін прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай сферы.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці банка застаецца абслугоўванне насельніцтва. Практычна кожная беларуская сям'я карыстаецца паслугамі банка. Мільёны людзей давяраюць яму свае зберажэнні. Бясспрэчнай перавагай застаюцца шырокая філіяльная сетка і даступнасць банкаўскіх паслуг.