Пераход на IBAN і BIC

Паважаныя кліенты, інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай  Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 №440 «Аб структуры нумару рахунку») і Інструкцыяй аб парадку прысваення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў і вядзення даведніка банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў удзельнікаў разлікаў, якія ажыццяўляюць плацяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2015 №472, з 4 ліпеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе здзейснены пераход на міжнародную структуру нумару рахунку IBAN (International Bank Account Number) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды банкаў BIC (Bank Identifier Code).

ШТО ТАКОЕ IBAN?

IBAN (International Bank Account Number) – гэта нумар банкаўскага рахунку кліента ў банку або іншай фінансавай установе, прысвоены ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 13616:2007.

У цяперашні час IBAN выкарыстоўваецца больш чым у 45 краінах, уключаючы дзяржавы Еўрапейскага саюза. У Рэспубліцы Беларусь IBAN будзе выкарыстоўвацца як пры ажыццяўленні разлікаў унутры краіны, так і пры міжнародных разліках.

У Рэспубліцы Беларусь нумары рахункаў IBAN маюць структуру 28 літарна-лічбавых разрадаў. Пачынаючы з 1 снежня 2016 г., Вашы трынаццацізначныя нумары рахункаў аўтаматычна перанумараваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам IBAN.

ПАРАДАК ПЕРАХОДУ НА IBAN і BIC

Да 4 ліпеня 2017 года.

Усім карпаратыўным кліентам, якія адкрылі рахункі да 1 лютага 2017 года, была накіравана інфармацыя аб змяненні нумароў рахункаў і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (праз сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання або на папяровым носьбіце). Кліентам, якія адкрываюць рахункі з 01 лютага па 30 чэрвеня 2017 года, інфармацыя аб змяненні рахунку і БІК прадастаўляецца ў дзень адкрыцця рахунку.

Для забеспячэння разлікаў па заключаных дагаворах Вам неабходна своечасова паведаміць контрагентам свае новыя банкаўскія рэквізіты – рахунак у фармаце IBAN і код BIC. 

З 4 ліпеня 2017 года.

Банк ажыццяўляе прыём да выканання разліковых дакументаў з пазначэннем новых нумароў рахункаў IBAN плацельшчыка і бенефіцыяра і BIC абслугоўваючых іх банкаў Рэспублікі Беларусь.

Па ўзнікаючых пытаннях звяртайцеся ў Вашы абслугоўваючыя ўстановы банка да спецыялістаў, якія абслугоўваюць Вашы банкаўскія рахункі. 

Усе матэрыялы па пераходзе на IBAN і BIC  на сайце НБ РБ: http://www.nbrb.by/payment/IBANBIC