Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Аперацыі, звязаныя з рухам капіталу

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу:

1.на падставе дазволаў Нацыянальнага банка – валютныя аперацыі, названыя ў п.18 Правіл №72;

2.без дазволаў Нацыянальнага банка – валютныя аперацыі, названыя ў арт.10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі»;

3.у апавяшчальным парадку - валютныя аперацыі, названыя ў пункце 20 Правіл №72.

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты (акрамя банкаў) ажыццяўляюць на падставе дазволаў Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, валютныя аперацыі, якія прадугледжваюць:

1.набыццё акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў, долі ў статутным фондзе ці пая ў маёмасці нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння;
2.набыццё ў нерэзідэнта каштоўных папер, эмітаваных (выдадзеных) нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў;

3.набыццё ва ўласнасць маёмасці, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь і адносіцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб’екта долевага будаўніцтва;

4.размяшчэнне грашовых сродкаў у банках-нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў-нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання;

5.прадастаўленне пазык;

6.разлікі па абавязацельствах, узнікшых у суб’екта валютных аперацый – рэзідэнта (акрамя банка) перад нерэзідэнтам на падставе дагавору, які прадугледжвае перавод доўгу або ўступку права патрабавання, па ўмовах якога суб’ект валютных аперацый – рэзідэнт прымае на сябе доўг нерэзідэнта перад іншым нерэзідэнтам або ажыццяўляе плацеж за ўступленае нерэзідэнтам права (патрабаванне);

7.атрыманне крэдытаў і (або) пазык пры наяўнасці хаця б адной з наступных умоў:

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай перавышае ўзровень, устаноўлены Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка;

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і (або) пазыкі), памер няўстойкі (штрафа, пені) у сукупнасці перавышаюць узровень, устаноўлены Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка;

- у дагаворы паміж суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам (акрамя банка) і нерэзідэнтам (акрамя банка – нерэзідэнта) разам з працэнтнай стаўкай за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай устаноўлены абавязак ажыццяўляць іншыя дадатковыя плацяжы (акрамя плацяжоў за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і (або) пазыкі), а таксама плацяжоў па выплаце няўстойкі (штрафа, пені));

- сума крэдыту і (або) пазыкі накіроўваецца на аплату грашовых абавязацельстваў рэзідэнта (крэдытаатрымальніка, пазычальніка), мінаючы яго рахунак у банку;

- выкананне абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і (або) пазыкі ажыццяўляецца не з рахунку крэдытаатрымальніка, пазычальніка;

- крэдытадавец або пазыкадавец зарэгістраваны ў дзяржаве (на тэрыторыі), у якой дзейнічае льготны падатковы  рэжым і (або) не прадугледжваюцца раскрыццё і прадастаўленне інфармацыі аб фінансавых аперацыях (афшорныя зоны);

- разлікі па абавязацельствах, якія ўзніклі ў суб’екта валютных аперацый – рэзідэнта (акрамя банка) перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавору пераводу доўгу або ўступкі патрабавання;

У цяперашні час устаноўлены наступны ўзровень працэнтных ставак за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай, пры перавышэнні якога суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам (акрамя банкаў) патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

- 14 працэнтаў гадавых – пры правядзенні аперацый у доларах ЗША, еўра;

- павялічаны на 5 працэнтных пунктаў памер стаўкі рэфінансавання адпаведнага цэнтральнага (нацыянальнага) банка, дзеючай на дату ажыццяўлення суб’ектам валютных аперацый  - рэзідэнтам разліку (разлікаў) па дадзенай валютнай аперацыі, - пры правядзенні аперацый у іншых замежных валютах, беларускіх рублях.

Устанавіць узровень працэнтных ставак за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і  (або) пазыкі і памер няўстойкі (штрафа, пені, перавышэнне якога ў сукупнасці патрабуе атрымання суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі (акрамя банкаў) дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, 0,01 працэнта за кожны дзень пратэрміноўкі (3,65 гадавых).

Для разліку названага ў частцы першай гэтага пункта ўзроўню ў выпадку, калі ў дагаворы памер няўстойкі (штрафа, пені) выражаны фіксаванай сумай, ажыццяўляецца яе пералік у працэнтнае выражэнне.  

Не патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – рэзідэнтамі наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

- ажыццяўленне плацяжоў нерэзідэнтам па абавязацельствах, якія прадугледжваюць перадачу рэзідэнту маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адносіцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці, або правоў на яе;

- продаж нерэзідэнту долі ў статутным фондзе ці пая ў маёмасці рэзідэнта;
- ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі, выпушчанымі нерэзідэнтамі;
- фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы-рэзідэнта за рахунак укладаў нерэзідэнтаў у замежнай валюце, беларускіх рублях або ў каштоўных  паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускіх рублях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год;

- прыцягненне сродкаў пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь і вяртанне гэтых сродкаў;

- прыцягненне сродкаў у рамках міжурадавых пагадненняў і вяртанне гэтых сродкаў;

- ажыццяўленне іншых плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, не пазначаных у абзацы шостым-восьмым гэтай часткі;

- ажыццяўленне аперацый, для якіх Нацыянальным банкам устаноўлены апавяшчальны і (або) рэгістрацыйны парадак іх правядзення;

- ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў, звязаных з набыццём конкурсных (тэндарных) дакументаў і ўдзелам у таргах (конкурсах, тэндарах, аўкцыёнах);

- атрыманне крэдытаў і (або) пазык банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты (акрамя банкаў) у апавяшчальным парадку ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, не названыя ў пункце 18 Правіл №72, а таксама не названыя ў артыкуле 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі».

Парадак прадстаўлення апавяшчэнняў па валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу, устанаўліваецца Інструкцыяй аб парадку выдачы дазволаў на правядзенне валютных аперацый і на адкрыццё рахункаў за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўлення ў банк апавяшчэнняў пры ажыццяўленні валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу (пастанова Праўлення НБ РБ ад 26.08.2015г. №514).

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, для якой устаноўлены апавяшчальны парадак, запаўняюць і прадстаўляюць у банк апавяшчэнне (Бланк апавяшчэння размешчаны на нашым сайце ў раздзеле ЗЭД Кліента – Узоры дакументаў). Апавяшчэнне запаўняецца да ажыццяўлення разлікаў суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі па валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, а па валютных аперацыях, прадугледжваючых паступленне грашовых сродкаў на рахункі суб’ектаў валютных аперацый – рэзідэнтаў, – на працягу 7 працоўных дзён з даты залічэння грашовых сродкаў на іх рахункі.

Па патрабаванні банка або па ўласным меркаванні ў радку 5 апавяшчэння суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты адлюстроўваюць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўляемай валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу.
Банкі аб ажыццяўляемых у апавяшчальным парадку валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу, апавяшчаюць Нацыянальны банк у справаздачным месяцы шляхам прадстаўлення справаздачнасці, форма і тэрміны якой вызначаюцца нарматыўным прававым актам Нацыянальнага банка.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter