Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Агульны парадак ажыццяўлення валютных аперацый

Спіс асноўных нарматыўных актаў валютнага заканадаўства
 

Спіс нарматыўных актаў валютнага заканадаўства не з'яўляецца вычарпальным, а ўяўляе сабой асноўны пералік дакументаў, якія могуць спатрэбіцца Вам для выкарыстання ў рабоце пры заключэнні здзелак, ажыццяўленні валютных аперацый. Паколькі нарматыўныя акты могуць перыядычна змяняцца, то рэкамендуем Вам сачыць за змяненнямі ў валютным заканадаўстве і карыстацца толькі апошняй рэдакцыяй нарматыўнага дакумента.

Больш аператыўную, поўную і дакладную інфармацыю аб змяненнях у заканадаўстве Вы можаце атрымаць на сайце Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (НРПА) pravo.by

На гэтай старонцы апублікаваны асноўныя нарматыўныя акты па валютным заканадаўстве.

ДЗЕЮЧЫЯ НАРМАТЫЎНЫЯ АКТЫ:

  1. БАНКАЎСКІ КОДЭКС Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 г. №441-З.
  2. ГРАМАДЗЯНСКІ КОДЭКС Рэспублікі Беларусь ад  07 снежня 1998 г. №218-З.
  3. ЗАКОН Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2003 №226-З "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі".
  4. УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.2008 №178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".
  5. ПАСТАНОВА Савета Міністраў РБ, НБ РБ ад 30 красавіка 2009 г. №548/8 "Аб некаторых пытаннях спынення абавязацельстваў па знешнегандлёвых аперацыях пры экспарце і знешнегандлёвых дагаворах пры выкупе прадмета лізінгу".
  6. ПАСТАНОВА Савета Міністраў РБ, НБ РБ ад 06 ліпеня 2009 г. №898/10 "Аб даце неграшовага спынення абавязацельстваў па знешнегандлёвых аперацыях пры экспарце.
  7. ПАСТАНОВА Савета Міністраў РБ і НБ РБ ад 05 лістапада 2011 г.   №1483/22 "Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёывых дагавораў і ўмовах падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый".
  8. ПАСТАНОВА Праўлення НБ РБ ад 09 ліпеня 2009 г. №101 "Аб правядзенні знешнегандлёвых аперацый".
  9. УКАЗ Прэзідэнта РБ ад 24 верасня 2009г. №465 "Аб некаторых пытаннях удасканалення лізінгавай дзейнасці ў РБ".
  10. ДАГАВОР аб Мытным Кодэксе Мытнага саюза (у рэдакцыі пратакола ад 16.04.2010г.)  
  11. ПРАВІЛЫ правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2004 №72.
  12. ПАСТАНОВА Праўлення НБ РБ ад 26.08.2015 № 514 "Аб некаторых пытаннях выдачы дазволаў і прадстаўлення паведамленняў, неабходных для мэт валютнага рэгулявання".
  13. ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку рэгістрацыі здзелкі і выканання банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі функцый агента валютнага кантролю, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 16.04.2009 №46.
  14. ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку выдачы дазволаў на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2009 №52.
  15. ПАСТАНОВА Праўлення НБ РБ ад 28 ліпеня 2005 г.№112 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў".
  16. УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2006 №452 "Аб абавязковым продажы замежнай валюты".
  17. ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ажыццяўлення абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2006 №129.
  18. ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення валютных аперацый з выкарыстаннем наяўнай замежнай валюты і наяўных беларускіх рублёў, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2007 №1.
  19. ДЭКРЭТ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2015 №5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе".
  20. ПАДАТКОВЫ КОДЭКС РБ (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009г.
  21. УКАЗ Прэзідэнта РБ ад 25 мая 2006 г.   №353 "Аб зацвярджэнні пераліку афшорных зон".
  22. ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку і ўмовах прадастаўлення гарантый і кампенсацый пры службовых камандзіроўках за мяжу ад 30.07.2010 №115.
  23. ПАРАДАК разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2000 №359
  24. ІНСТРУКЦЫЯ аб банкаўскім пераводзе, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 №66.
  25. Кодэкс РБ аб  адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003г. № 194-З.
  26. INCOTERMS 2010.
  27. ПАСТАНОВА Праўлення НБ РБ ад 18 лістапада 2009г. №186 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў"
  28. ПАСТАНОВА Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2001 №208 «Аб парадку ўстанаўлення афіцыйнага курса беларускага рубля ў адносінах да замежных валют».
  29. Пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 04 мая 2012 г. №31-15/112 "Дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце".
  30. Пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 03 лютага 2012 г. №31-12/33 "Дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце".
  31. Пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2011 г. N 31-13/803 "Дазвол на атрыманне замежнай валюты пры правядзенні валютных аперацый".
  32. Пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2014 г. №31-15/166 "Дазвол на выкарыстанне замежнай валюты".
  33. Пісьмо Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2015 г. №31-12/273 "Дазвол на разлікі ў замежнай валюце".
Асноўныя тэрміны і паняцці
 

Для таго, каб зарыентавацца ў мностве нарматыўных актаў валютнага заканадаўства ў першую чаргу неабходна ведаць асноўныя тэрміны і паняцці, якія ўжываюцца ў гэтых актах, каб правільна класіфікаваць здзелкі і, адпаведна, іх правамернасць.

У адпаведнасці з ЗАКОНАМ Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2003 №226-З " АБ ВАЛЮТНЫМ РЭГУЛЯВАННІ І ВАЛЮТНЫМ КАНТРОЛІ"

Валютнае рэгуляванне - дзейнасць дзяржаўных органаў (органаў валютнага рэгулявання) па ўстанаўленні парадку абарачэння валютных каштоўнасцей, у тым ліку правілаў уладання, карыстання і распараджэння імі.

Валютны кантроль - дзейнасць органаў валютнага кантролю і агентаў валютнага кантролю, накіраваная на забеспячэнне выканання рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі патрабаванняў валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Валютнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь - складаецца з Закона №226-З, нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, нарматыўных прававых актаў органаў валютнага рэгулявання і органаў валютнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія выдаюцца ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і якімі ўстанаўліваюцца парадак абарачэння валютных каштоўнасцей, правы і абавязкі рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў пры правядзенні валютных аперацый, сістэма органаў валютнага рэгулявання і органаў валютнага кантролю, агентаў валютнага кантролю і іх паўнамоцтвы.

Экспарт - перадача рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг на платнай аснове нерэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Імпарт - атрыманне рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананых работ,аказаных паслуг на платнай аснове ад нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Валютныя каштоўнасці:

  • замежная валюта;
  • плацежныя дакументы ў замежнай валюце, якія з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі  Беларусь; 
  • каштоўныя паперы ў замежнай валюце;
  • беларускія рублі пры здзяйсненні здзелак паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, здзелак паміж нерэзідэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні банкаўскіх пераводаў паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, не звязаных ажыццяўленнем разлікаў па здзелках, іх увозе і перасылцы ў Рэспубліцы Беларусь, вывазе і перасылцы з Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні міжнародных банкаўскіх пераводаў, ажыццяўленні нерэзідэнтамі аперацый, якія не цягнуць за сабой пераходу права ўласнасці на беларускія рублі, па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь; 
  • каштоўныя паперы ў беларускіх рублях пры здзяйсненні здзелак паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, здзелак паміж нерэзідэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іх увозе і перасылцы ў Рэспубліку Беларусь, вывазе і перасылцы з Рэспублікі Беларусь
  • плацежныя дакументы ў беларускіх рублях пры ажыццяўленні здзелак паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, здзелак паміж нерэзідэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры ўвозе і перасылцы ў Рэспубліку Беларусь, вывазе і перасылцы з Рэспублікі Беларусь

Замежная валюта
:

  • грашовыя знакі банкнот, казначэйскіх білетаў, манет, якія знаходзяцца ў абарачэнні і з'яўляюцца законным плацежным сродкам у адпаведнай замежнай дзяржаве або групе дзяржаў, а таксама  выключаныя ці выключаемыя з абарачэння, але належныя да абмену ўказаныя грашовыя знакі; 
  • сродкі ў грашовых адзінках замежных дзяржаў і міжнародных грашовых або разліковых адзінках, якія знаходзяцца на рахунках у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, банках і іншых крэдытных арганізацыях за межамі Рэспублікі Беларусь.

Каштоўныя паперы ў замежнай валюце:

  • каштоўныя паперы, якія з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, намінальная вартасць якіх выражана ў замежнай валюце; 
  • каштоўныя паперы, якія з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не маюць намінальнай вартасці і выражаны ў замежнай валюце; 
  • каштоўныя паперы, якія выпушчаны нерэзідэнтамі і з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, намінальная вартасць якіх выражана ў замежнай валюце; 
  • каштоўныя паперы,якія выпушчаны нерэзідэнтамі, з'яўляюцца такавымі ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, не маюць намінальнага кошту і выражаны ў замежнай валюце.

Каштоўныя паперы ў беларускіх рублях: 

  • каштоўныя паперы, якія з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, намінальная вартасць якіх выражана ў беларускіх рублях; 
  • каштоўныя паперы, якія з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не маюць намінальнай вартасці і выражаны ў беларускіх рублях; 
  • каштоўныя паперы, якія выпушчаны нерэзідэнтамі і з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, намінальная вартасць якіх выражана ў беларускіх рублях; 
  • каштоўныя паперы,якія выпушчаны нерэзідэнтамі, з'яўляюцца такімі ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, не маюць намінальнай вартасці і выражаны ў беларускіх рублях.

Рэзідэнты: 

  • фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з месцам знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дыпламатычныя і іншыя афіцыйныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія ўдзельнічаюць у адносінах, рэгулюемых валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нерэзідэнты:
 
  • фізічныя асобы - замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • дыпламатычныя і іншыя афіцыйныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы замежных дзяржаў, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • міжнародныя арганізацыі, іх філіялы і прадстаўніцтвы;
  • замежныя дзяржавы, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія ўдзельнічаюць у адносінах, рэгулюемых валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Валютныя аперацыі: 

  • здзелкі, якія прадугледжваюць выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце, плацежных дакументаў у замежнай валюце;
  • здзелкі паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі,  якія прадугледжваюць выкарыстанне беларускіх рублёў, каштоўных папер у беларускіх рублях, плацежных дакументаў у беларускіх рублях;
  • здзелкі паміж нерэзідэнтамі, якія прадугледжваюць выкарыстанне беларускіх рублёў, каштоўных папер у беларускіх рублях, плацежных дакументаў у беларускіх рублях, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • увоз і перасылка ў Рэспубліку Беларусь, а таксама вываз і перасылка з Рэспублікі Беларусь валютных каштоўнасцей;
  • банкаўскія пераводы ў замежнай валюце, не звязаныя з ажыццяўленнем разлікаў па здзелках , указаных у абзацы другім данай часткі;
  • банкаўскія пераводы паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў беларускіх рублях, якія не звязаны з ажыццяўленнем разлікаў па здзелках, указаных у абзацы трэцім данай часткі;
  • міжнародныя банкаўскія пераводы ў беларускіх рублях паміж рэзідэнтамі або нерэзідэнтамі;
  • аперацыі нерэзідэнтаў з беларускімі рублямі па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія не цягнуць за сабой пераходу  права ўласнасці на гэтыя беларускія рублі;
  • аперацыі з замежнай валютай па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, банках і іншых крэдытных арганізацыях за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не цягнуць за сабой пераходу  права ўласнасці на гэту замежную валюту.

Бягучыя валютныя аперацыі
з'яўляюцца валютныя аперацыі, якія праводзяцца паміж рэзідэнтамі і  нерэзідэнтамі і прадугледжваюць:

  • ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць экспарт і (або) імпарт тавараў (за выключэннем грашовых сродкаў, каштоўных папер і нерухомай маёмасці), ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг;
  • ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць перадачу і (або) атрыманне маёмасці ў арэнду (лізінг); 
  • перавод і атрыманне дывідэндаў і іншых даходаў па інвестыцыях;
  • аперацыі негандлёвага характару.

Аперацыі негандлёвага характару: 

  • перавод і атрыманне грашовых сродкаў для выплаты заработнай платы, грашовага забеспячэння, стыпендый, пенсій, аліментаў, дзяржаўнай дапамогі, даплат і кампенсацый, а таксама грашовых сродкаў па пакрыцці шкоды;
  • пераводы грашовых сродкаў для аплаты камандзіровачных выдаткаў работнікаў за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • перавод і атрыманне грашовых сродкаў, якія ўваходзяць у склад наследства, і грашовых сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі спадчыннай маёмасці;
  • перавод і атрыманне грашовых сродкаў, звязаныя са смерцю грамадзян, у тым ліку дапамога на пахаванне, транспартныя і іншыя выдаткі;
  • атрыманне грашовых кампенсацый ахвярамі рэпрэсій, членамі іх сямей і наследнікамі;
  • пераводы грашовых сродкаў, звязаныя з аплатай утрымання дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • атрыманне грашовых сродкаў судамі, міжнародным арбітражным (трацейскім) судом, праваахоўнымі органамі, дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі, натарыяльнымі бюро, звязанае  з ажыццяўленнем іх дзейнасці, а таксама дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі пры здзяйсненні іх службовымі асобамі натарыяльных дзеянняў;
  • перавод і атрыманне грашовых сродкаў на  падставе судовых пастаноў і іншых працэсуальных дакументаў;
  • пераводы, якія звязаны з уплатай рэгістрацыйных, уступных, членскіх узносаў у грамадскія, рэлігійныя, міжнародныя арганізацыі, а таксама ажыццяўленне  іншых абавязковых плацяжоў у сувязі з удзелам у міжнародных арганізацыях;
  • перавод і атрыманне беларускіх рублёў, замежнай валюты, перадача і атрыманне іншых валютных каштоўнасцей па дагаворах дарэння (у тым ліку ў выглядзе ахвяраванняў), дагаворах прадастаўлення бязвыплатнай(спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • атрыманне рэзідэнтамі ад нерэзідэнтаў валютных каштоўнасцей на захоўванне;
  • пераводы, якія звязаны з уплатай падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або заканадаўствам замежных дзяржаў, а таксама іх вяртанне;
  • пераводы, звязаныя з уплатай у патэнтныя ведамствы пошлін і іншых плацяжоў;
  • перавод і атрыманне грашовых сродкаў, звязаныя з удзелам у канферэнцыях, семінарах, спартыўных мерапрыемствах, выстаўках, кірмашах;
  • пераводы, звязаныя з вяртаннем памылкова і (або) залішне пералічаных грашовых сродкаў;
  • іншыя аперацыі, пералік якіх вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу
  • Валютнымі аперацыямі, звязанымі з рухам капіталу, з'яўляюцца валютныя аперацыі, якія праводзяцца паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі і не адносяцца да бягучых.

Валютна-абменныя аперацыі:
  • аперацыі па абмену замежнай валюты на беларускія рублі і (або) абмену беларускіх рублёў на замежную валюту па вызначаных абменных курсах (купля-продаж замежнай валюты); 
  • аперацыі па абмену аднаго віду замежнай валюты на іншы від замежнай валюты па вызначаных абменных курсах (канверсія замежнай валюты); 
  • іншыя аперацыі, вызначаныя Нацыянальным банкам.

Узнагароджванне за банкаўскія аперацыі з замежнай валютай

Унясенне наяўнай замежнай валюты

Банк прымае ў касу наяўную замежную валюту для залічэння на рахунак суб'екта валютных аперацый, адкрыты ў банку, пры ўмове:

1) адпавядання крыніц паступлення наяўнай замежнай валюты крыніцам, прадугледжаным у Інструкцыі N 1;

2) прадстаўлення дакументаў, якія служаць падставай для прыёму ў касу банка наяўнай замежнай валюты, прадугледжаных Інструкцыяй N 1, і заявы на ўзнос наяўнай замежнай валюты.

Наяўная замежная валюта можа ўносіцца:

  • у касу суб'екта валютных аперацый;
  • у касу банка, у якім адкрыты рахунак суб'екта валютных аперацый;
  • у касу іншага банка.

Банк абавязаны адмовіць у правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з прыёмам наяўнай замежнай валюты, у выпадку:

1) неадпаведнасці крыніц паступлення наяўнай замежнай валюты крыніцам, прадугледжаным у Інструкцыі N 1;

2) непрадстаўлення дакументаў, прадугледжаных Інструкцыяй N 1, і заявы на ўзнос наяўнай замежнай валюты.

Прыкладны пералік крыніц паступлення наяўнай замежнай валюты і дакументаў, прадстаўляемых суб'ектамі валютных аперацый пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, прадстаўлены ў табл. 1.

Таблица 1

N п/п   Пункт,  
 падпункт 
Інструкцыі
   N 1   
Крыніцы паступлення наяўнай замежнай валюты   Дакументы, якія служаць падставай для прыёму   Заканадаўчы акт
1 18 Субекты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступіла па валютных аперацыях СУБ’ЕКТАМІ ВАЛЮТНЫХ АПЕРАЦЫЙ - НЕРЭЗІДЭНТАМІ:
 1.1  18.1 па дагаворах, заключаных з суб’ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам, які прадугледжвае экспарт (акрамя наяўных расійскіх рублёў, належных суб’екту валютных аперацый - рэзідэнту да атрымання ад суб’екта валютных аперацый – нерэзідэнта ў суме звыш 100000 рас.руб. па адным дагаворы) Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты (знешнегандлёвы дагавор не прадстаўляецца)  
 1.2  18.2 у якасці аплаты за ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, канфе-рэнцыях, семінарах, выстаўках, фестывалях і іншых мерапрыемствах, акрамя выручкі па здзелках, названых у падпункце 18.1 Інструкцыі N 1 Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты; 
палажэнне, рэгламент правядзення спартыўных спаборніцтваў, канферэнцый, семінараў, выставак, фестываляў і іншых мерапрыемстваў
 
 1.3  18.3 пры вяртанні пазыкі (працэнтаў па ёй)     Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты; дагавор пазыкі  
 1.4  18.4 у якасці ўкладаў у статутны фонд як зарэгістраванай юрыдычнай асобы, так і нанава ствараемай 

Заява на ўзнос; таксама прадстаўляцца адзін з дакументаў, адпавядаемых аперацыі, якая праводзіцца: устаноўчы дагавор;

статут; выпіска з пратакола сходу заснавальнікаў; дагавор аб стварэнні АТ, дагавор падпіскі на акцыі; дагавор куплі-продажу долі ў статутным фондзе, інш.
 
 1.5  18.5 у якасці бязвыплатнай дапамогі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Заява на ўзнос; таксама прадстаўляецца адзін з дакументаў, адпавядаемых аперацыі, якая праводзіцца: дагавор,
які прадугледжвае прадастаўленне бязвыплатнай дапамогі; даравальнае пісьмо
 
1.6 18.6 па дагаворах, заключаных з суб’ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам, які прадугледжвае імпарт у якасці вяртання раней выплачаных субъ’ектам валютных аперацый - рэзідэнтам грашовых сродкаў Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты; 
таксама прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае выплату суб’ектам валютных аперацый - рэзідэнтам грашовых сродкаў па дагаворы, які прадугледжвае імпарт
 
1.7 18.6 па дагаворах, заключаных з суб’ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам, якія прадугледжваюць імпарт, у якасці выплаты суб’ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам няўстойкі (штрафа, пені), пакрыцця страт, іншых выплат, прадугледжаных дагаворам Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты; дагавор  
2   19 Субекты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступае па валютных аперацыях з СУБ’ЕКТАМІ ВАЛЮТНЫХ АПЕРАЦЫЙ - РЭЗІДЭНТАМІ  Пункт 25 Правіл N 72
 2.1  19.1 у аплату страхавых паслуг у выпадках, калі заканадаўствам дазволена выкарыстанне замежнай валюты па гэтых валютных аперацыях Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты (рахунак-фактура або дагавор страхавання не прадастаўляецца)

-падпункт 25.8 Правіл №72: пры разліках, звязаных з ажыццяўленнем страхавой дзейнасці па:

Дагаворах страхавання і сустрахавання, прадметам якіх з’яўляецца страхаванне фінансавых, валютных або іншых рызык (страт), якія ўзнікаюць пры выкананні дагавораў, якія прадугледжваюць экспарт, фінансавую падтрымку экспарцёраў, а таксама інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых з прыцягненнем інвестыцый;

Дагаворам страхавання сустрахавання рызык невыканання абавязацельстваў эмітэнта аблігацый, намінальная вартасць якіх выражана ў замежнай валюце;

Дагаворам страхавання маёмасных інтарэсаў дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за межамі Рэспублікі Беларусь,

-падпункт 25.16 Правіл №72 у іншых выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства ў рамках п.38 Указа Прэзідэнта РБ №530
 2.2  19.2 у аплату абавязацельстваў экспедытара перад міжнародным
перавозчыкам, выконваемых шляхам перадачы нерэзідэнтам наяўнай замежнай валюты за межамі Рэспублікі Беларусь
Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты; дагавор перавозкі (экспедыцыі) Падпункт 25.1 Правіл №72: пры разліках з транспартнымі і (або) экспедытарскімі арганізацыямі за перавозку і (або) экспедзіраванне грузаў за межы і з-за межаў Рэспублікі Беларусь, пры транзіце праз Рэспубліку Беларусь
3 20 Субекты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступае па валютных аперацыях з ФІЗІЧНЫМІ АСОБАМІ, у выпадках, калі заканадаўствам дазволена выкарыстанне замежнай валюты па гэтых валютных аперацыях <*>
 3.1  20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, атрыманай па валютных аперацыях, здзейсненых у рамках грамадзянска- прававых здзелак у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі: пры ажыццяўленні рознічнага гандлю ў магазінах бяспошліннага гандлю Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты <*>; 

Падпункт 31.1 Правіл №72 - пры рэалізацыі тавараў у магазінах бяспошліннага гандлю;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2014 № 175 «Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю»
 3.1.1  20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, атрыманай па валютных аперацыях, ажыццяўляемых у рамках грамадзянска-прававых здзелак па дагаворах, абавязацельствы і выкананне якіх пачата да 1 сакавіка 2015г. (страхавыя паслугі)

Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты <*>

прыходны валютны ордар (пры ўнясенні фізічнай асобай непасрэдна ў касу банка),

дакумент, які пацвярджае пачатак выканання і заключэння дагавору да 1 сакавіка 2015 г.  
п.5 пісьма НБ РБ ад 23.02.2015 №31-15/210 «Аб скарачэнні выпадкаў разлікаў у замежнай валюце з удзелам фізічных асоб»
 3.2  20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, атрыманай па валютных аперацыях, ажыццяўляемых у рамках грамадзянска-прававых здзелак, выкарыстанне замежнай валюты па якіх дапускаецца без дазволу НБ РБ   п.31 Правіл №72  
3.2.1 20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты па валютных аперацыях, якія прадугледжваюць дарэнне (у т.л. у выглядзе ахвяраванняў), а таксама адмены дарэння (за выключэннем валютных аперацый, якія праводзяцца паміж суб’ектам валютных аперацый-рэзідэнтам і фізічнай асобай-рэзідэнтам

Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты <*> ;

Дагавор,
які прадугледжвае прадастаўленне бязвыплатнай дапамогі; даравальнае пісьмо
Падпункт 31.5 Правіл N72 пры дарэнні (у т.л. у выглядзе ахвяраванняў), а таксама адмены дарэння (за выключэннем валютных аперацый, якія праводзяцца паміж суб’ектам валютных аперацый-рэзідэнтам і фізічнай асобай-рэзідэнтам)
3.2.2 20

Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты па валютных аперацыях, якія прадугледжваюць вяртанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце:

у выпадку змянення або скасавання дагавораў;

памылкова і (або) залішне пералічаных (перададзеных);

па здзелках, якія з’яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам
Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты <*> ;Дагавор,
які прадугледжвае прадстаўленне бязвыплатнай дапамогі; дароўнае пісьмо
Падпункт 31.7 Правіл №72:
пры вяртанні замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце ў выпадках скасавання дагавораў, памылкова і (або) залішне пералічаных (перададзеных), па здзелках, якія з’яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам
3.2.3 20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, атрыманай пры выязным гандлі, у тым ліку на выстаўках (кірамашах) за межамі Рэспублікі Беларусь Заява на ўзнос; 
дакумент, які ўтрымлівае агульную суму выручкі, звесткі аб правядзенні выязнога гандлю (дата, нумар загаду аб камандзіраванні работнікаў, рэквізіты таварна-транспартных накладных, якія пацвярджаюць водпуск тавараў для выязнога гандлю), падпісаны асобай, упаўнаважанай распараджацца рахункам суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта
Пункт 30 Правіл N72:
выкарыстанне замежнай валюты за межамі Рэспублікі Беларусь у адносінах паміж фізічнымі асобамі і суб’ектамі валютных аперацый дазваляецца пры правядзенні ўсіх валютных аперацый
3.2.4 20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, раней выдадзенай з касы (атрыманай з рахунку) суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта або знятай з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі (шляхам пагашэння электронных грошай) у адпаведнасці з заканадаўствам, але нявыкарыстанай Заява на ўзнос; дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне наяўнай замежнай валюты: копія заявы на зняцце наяўнай замежнай валюты; копія карт-чэка; выпіска з карт-рахунку Пункт 31 Інструкцыя N185:
нявыкарыстаная сума наяўнай замежнай валюты, якая засталася ў работніка, павінна быць вернута работнікам юрыдычнай асобе, падраздзяленню, ІП шляхам унясення наяўнай замежнай валюты ў касу або ажыццяўлення работнікам банкаўскага пераводу на рахунак юрыдычнай асобы,ІП
3.2.5 20 Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты, атрыманай у якасці страхавых узносаў, у выпадку, калі выкарыстанне замежнай валюты ў разліках па гэтых валютных аперацыях дапускаецца без дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Заява на ўзнос (у радку "Дадатак" заявы на ўзнос  указваецца спасылка на акт валютнага заканадаўства, які прадугледжвае правамернасць выкарыстання замежнай валюты па дагаворах страхавання);

Прыходны валютны ордар (пры ўнясенні фізічнай асобай непасрэдна ў касу банка),

рахунак-фактура,

страхавы поліс

-пункт 162 Указа Прэзідэнта РБ N 530 ад 25.08.2006 "Аб страхавой дзейнасці" па абавязковым страхаванні - Пагранічнае страхаванне, "Зялёная карта"; 
-пункт 246 Указа Прэзідэнта РБ N 530 ад 25.08.2006 "Аб страхавой дзейнасці" па абавязковым страхаванні - Медыцынскае страхаванне.
  4    21 Субекты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту ў ІНШЫХ выпадках, пры наяўнасці дазволу НБ РБ Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты<*>; 
дазвол Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
 
або ў выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства Заява на ўзнос (у радку "Дадатак" заявы на ўзнос наяўнай замежнай валюты ўказваецца спасылка на акт валютнага заканадаўства, які прадугледжвае правамернасць выкарыстання замежнай валюты)  
  5   21-1 Суб’екты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, раней выдадзеную з іх касы (знятую з рахунку) у адпаведнасці з заканадаўствам, але нявыкарыстаную Заява на ўзнос наяўнай замежнай валюты<*>
дакумент, які пацвярджае выдачу зняцце) наяўнай замежнай валюты
 

--------------------------------

<*> Пры ўнясенні наяўнай замежнай валюты фізічнай асобы, якая з’яўляецца бокам па здзелцы, заява на ўзнос можа не прадстаўляцца ў банк (па меркаванні банка).

<**> Дазвол Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь таксама можа не прадстаўляцца ў банк фізічнай асобай – уносчыкам наяўнай замежнай валюты (па меркаванні банка).

 

У табл. 1 не разглядаюцца крыніцы паступлення наяўнай замежнай валюты, пералічаныя:

у пунктах 15 Інструкцыі N 1, паколькі такія юрыдычныя асобы - рэзідэнты, як Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь маюць права прымаць наяўную замежную валюту ад юрыдычных асоб - рэзідэнтаў і ад фізічных асоб без абмежаванняў;

у пункце 16 Інструкцыі N 1, паколькі судовыя, праваахоўныя, а таксама іншыя кантралюючыя оганы, маюць права прымаць адабраную, арыштаваную, канфіскаваную або звернутую ў даход дзяржавы іншым спосабам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку наяўную замежную валюту;

у пункце 17 Інструкцыі N 1, згодная з якім інспекцыі па падатках і зборах, раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, мытні, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя органы, упаўнаважаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам спаганяць плацяжы ў бюджэт, не могуць у цяперашні час прымаць наяўную замежную валюту ў аплату падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, паколькі дзеючым заканадаўствам не прадугледжана магчымасць іх выплаты (спагнання) у замежнай валюце.

Зняцце наяўнай замежнай валюты

Банк пры зняцці суб'ектам валютных аперацый наяўнай замежнай валюты ажыццяўляе кантроль:

  • за адпаведнасцю заяўленых мэт выкарыстання наяўнай замежнай валюты мэтам, пералічаным у Інструкцыі N 1;
  • за прадстаўленнем дакументаў, якія служаць падставай для зняцця наяўнай замежнай валюты.

Банк абавязаны адмовіць у правядзенні валютнай аперацыі, звязанай са зняццем наяўнай замежнай валюты, у выпадку:

1) неадпаведнасці заяўленых мэт выкарыстання наяўнай замежнай валюты мэтам, прадугледжаным у Інструкцыі N 1;

2) непрадстаўлення дакументаў, прадугледжаных Інструкцыяй N 1.

У табл. 2 прыведзены прыкладны пералік мэт зняцця наяўнай замежнай валюты і дакументаў, прадстаўляемых суб'ектамі валютных аперацый пры зняцці наяўнай замежнай валюты.

Таблица 2

   N  
  п/п 
    Пункт,   
падпункт  
Інструкцыі N 1
Мэты зняцця наяўнай замежнай валюты Дакументы, якія служаць падставай для зняцця Заканадаўчы акт
   1         2                   3                    4                  5         
   1   27

Суб'екты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права выкарыстоўваць наяўную замежную валюту на наступныя мэты:

 

 
  1.1  27.1

для аплаты выдаткаў, звязаных з паездкамі за межы Рэспублікі Беларусь, а іменна: выдаткаў, звязаных са службовымі камандзіроўкамі работнікаў, у тым ліку на навучанне, а таксама стажыроўку, семінар, канферэнцыю і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем кваліфікацыі работнікаў, а таксама выдаткаў, звязаных з накіраваннем за мяжу іншых асоб у выпадках, вызначаных заканадаўствам; выдаткаў, звязаных з раз’ездамі індывідуальных прадпрымальнікаў за межы Рэспублікі Беларусь; выдача кіроўцам аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, якія працуюць на рэгулярных міжнародных пасажырскіх і грузавых лініях, работа якіх праходзіць у дарозе, для аплаты за межамі Рэспублікі Беларусь дарожных, экалагічных, мытных пошлін і збораў, падаткаў, вымушанага дробнага рамонту, набыцця паліўна-змазачных матэрыялаў, стаянкі; выдача суправаджаючым рухомага складу для аплаты за межамі Рэспублікі Беларусь дарожных, экалагічных, мытных пошлін і збораў, падаткаў, вымушанага дробнага рамонту ў шляху следавання, набыцця паліўна-змазачных матэрыялаў, правядзення санітарнай апрацоўкі вагонаў, набыцця хуткапсавальных прадуктаў харчавання ў шляху следавання, а таксама для аплаты выдаткаў па адкрыцці праязных віз абслуговаму і суправаджальнаму персаналу; для аплаты ў РБ дэкларавання грузаў, страхавых паслуг, паслуг (работ), аказваемых (выконваемых) на пагранічных (мытных) пераходах, падаткаў, мытных пошлін і збораў, дарожных і іншых збораў, забеспячэння аплаты мытных плацяжоў мытным органам, калі заканадаўствам іх аплата прадугледжана ў замежнай валюце і правядзенне гэтых разлікаў звязана з транспарціроўкай (экспедзіраваннем) грузаў за межы або з-за межаў РБ, транзітнымі перавозкамі (экспедзіраваннем) грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь; для аплаты за межамі РБ удзелу ў спартыўных спаборніцтвах, выстаўках, фестывалях; для выплаты надбавак, выплачваемых у замежнай валюце ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ

 

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты (у графе "Прызначэнне аперацыі" заявы на зняцце ўказваецца пункт (падпункт) Інструкцыі №1. Указваюцца назва дакумента, які служыць падставай для накіравання ў камандзіроўку, яго нумар і дата)

 
  1.2  27.2

індывідуальныя прадпрымальнікі - для разлікаў за межамі Рэспублікі Беларусь па здзелках, якія прадугледжваюць імпарт

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты (знешнегандлёвы дагавор не прадастаўляецца)

 
  1.3  27.3

для правядзення валютных аперацый з фізічнымі асобамі ў выпадках, калі заканадаўствам дазволена выкарыстанне замежнай валюты па гэтых валютных аперацыях:

 

пункт 31 Правіл N 72
 1.3.1 27.3

пры вяртанні замежнай валюты ў выпадках змянення і скасавання дагавораў, памылкова або залішне пералічанай (перададзенай) па здзелках, якія з’яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты;
дагавор

падпункт 31.7 Правіл №72:
пры вяртанні замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце ў выпадках скасавання дагавораў, памылкова і (або) залішне пералічаных (перададзеных), па здзелках, якія з’яўляюцца несапраўднымі ў адпаведнасці з заканадаўствам
 1.3.2 27.3

пры выплаце супрацоўнікам заработнай платы ў замежнай валюце, у выпадках, вызначаных заканадаўствам

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты;
копія (выпіска з) ведамасці налічэння заработнай платы, завераная кіраўніком або асобай, ім упаўнаважанай

падпункт 31.12 Правіл №72:
пры ажыццяўленні аперацый неагандлёвага характару паміж суб’ектамі валютных аперацый -  нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі, паміж суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі і фізічнымі асобамі – нерэзідэнтамі, а таксама пры выплаце фізічным асобам належных ім і іншым асобам грашовых сродкаў, якія паступілі ад нерэзідэнтаў па аперацыях негандлёвага характару 
 1.4. 27.4

для аплаты дыпламатычным і іншым афіцыйным прадстаўніцтвам замежных дзяржаў консульскіх і іншых збораў па афармленні дакументаў фізічных асоб

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты;
дагавор даручэння

падпункт 22.1 Інструкцыі №1: 
суб’екты валютных аперацый-нерэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступіла дыпламатычным і іншым афіцыйным прадстаўніцтвам, консульскім установам замежных дзяржаў, а таксама прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый
 1.5. 27.5

для разлікаў з суб’ектамі валютных аперацый, якія маюць права на прыняцце наяўнай замежнай валюты ад суб’ектаў валютных аперацый - рэзідэнтаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з валютным заканадаўствам або дазволам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты

 
 1.5.1 27.5

у аплату страхавых паслуг у выпадках, калі заканадаўствам дазволена выкарыстанне замежнай валюты па гэтых валютных аперацыях

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты

пункт 19 Інструкцыі N 1: суб’екты валютных аперацый - рэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступіла па валютных аперацыях з суб’ектамі валютных аперацый - рэзідэнтамі, у аплату страхавых паслуг у выпадках, калі заканадаўствам дазволена выкарыстанне замежнай валюты па гэтых валютных аперацыях;

падпункт 25.8 Правіл №72: пры разліках, звязаных з ажыццяўленнем страхавой дзейнасці па дагаворах страхавання і сустрахавання, прадметам якіх з’яўляецца страхаванне фінансавых, валютных, іншых рызык (страт), дагаворам страхавання і сустрахавання рызык невыканання абавязацельстваў эмітэнта аблігацый, намінальная вартасць якіх выражана ў замежнай валюце, дагаворам страхавання маёмасных інтарэсаў дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў РБ за межамі РБ, дагаворам страхавання і сустрахавання, страхавальнікамі па якіх выступаюць міжнародныя перавозчыкі, дагаворах перастрахавання

 1.5.2 27.5

у аплату абавязацельстваў экспедытара перад міжнародным перавозчыкам, выконваемых шляхам перадачы нерэзідэнтам наяўнай замежнай валюты за межамі Рэспублікі Беларусь

заява на зняцце наяўнай замежнай валюты; дагавор

падпункт 19.2 Інструкцыі №1: у аплату  абавязацельстваў экспедытара перад міжнародным перавозчыкам, выконваемых шляхам перадачы нерэзідэнтам наяўнай замежнай валюты за межамі РБ
1.5.3 27.5

для аплаты дыпламатычным і іншым афіцыйным прадстаўніцтвам замежных дзяржаў консульскіх і іншых збораў

заява  на зняцце наяўнай замежнай валюты

пункт 22 Інструкцыі №1: суб’екты валютных аперацый - нерэзідэнты маюць права прымаць наяўную замежную валюту, якая паступіла дыпламатычным і іншым афіцыйным прадстаўніцтвам, консульскім установам замежных дзяржаў, а таксама прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый
 1.6. 27.6

на іншыя мэты пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь або ў выпадках, устаноўленых актамі валютнага заканадаўства

заява на зняцце;
дазволу Нацыянальнага банка РБ; 
або заява на зняцце, у радку "Дадатак" якога маецца спасылка на акт валютнага заканадаўства, які прадугледжвае правамернасць выкарыстання наяўнай замежнай валюты

 

У табл. 2 не разглядаюцца мэты выкарыстання наяўнай замежнай валюты, пералічаныя:

у пункце 23 Інструкцыі N 1, паколькі такія юрыдычныя асобы - рэзідэнты, як Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, маюць права выкарыстоўваць наяўную замежную валюту без абмежаванняў;

у пункце 24 Інструкцыі N 1, паколькі судовыя, праваахоўныя, а таксама іншыя кантралюючыя органы маюць права выкарыстоўваць наяўную замежную валюту для вяртання раней адабранай, канфіскаванай, арыштаванай або звернутай у даход дзяржавы іншым спосабам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку наяўнай замежнай валюты;

у пункце 25 Інструкцыі N 1, паколькі інспекцыі па падатках і зборах, раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, мытні, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя органы, упаўнаважаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам спаганяць плацяжы ў бюджэт, не могуць у цяперашні час здымаць наяўную замежную валюту для вяртання наяўнай замежнай валюты, раней прынятай у аплату падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, паколькі дзеючым заканадаўствам не прадугледжана магчымасць іх выплаты (спагнання) у замежнай валюце, за выключэннем выпадкаў, калі выплата была здзейснена ў той перыяд, калі гэта было дазволена дзеючым заканадаўствам.

Калі Ваш бізнес звязаны з ажыццяўленнем знешнеэканамічнай дзейнасці, разлікамі ў замежнай валюце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, мы рэкамендуем Вам азнаёміцца з асноўнымі нормамі валютнага заканадаўства, а потым па ўсіх цікавячых Вас пытаннях – звярнуцца ў абслугоўваючы банк.

Асноўным дакументам, які рэгулюе ажыццяўленне валютных аперацый, з’яўляюцца Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2004г. №72 (далей – Правілы).

Правілы вызначаюць адзіны парадак ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі, у тым ліку банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі валютных аперацый.

Валютныя аперацыі ажыццяўляюцца рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў рамках патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь на падставе заключаных імі дагавораў або на іншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або заканадаўствам замежных дзяржаў.

Ключавым момантам аплатнай здзелкі з’яўляецца правядзенне разлікаў: парадак і тэрміны аплаты, выбар валюты разлікаў. Разлікі – выкананне грашовага абавязацельства шляхам ажыццяўлення плацяжоў у безнаяўным парадку або ў наяўнай форме.

Пад разлікамі ў безнаяўнай форме разумеюцца разлікі паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі або з іх удзелам, якія праводзяцца праз банк або нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю, яго (яе) філіял (аддзяленне) у безнаяўным парадку. Разлікі ў безнаяўнай форме праводзяцца ў выглядзе банкаўскага пераводу, акрэдытыву, інкаса.

Парадак правядзення разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне наяўнай замежнай валюты і наяўных беларускіх рублёў пры правядзенні валютных аперацый рэгламентуецца Інструкцыяй аб парадку правядзення валютных аперацый з выкарыстаннем наяўнай замежнай валюты і наяўных беларускіх рублёў, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2007 N1.

Выпадкі выкарыстання замежнай валюты ўстаноўлены Законам аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі ад 22.07.2003 г. №226-З і Правіламі.

У адпаведнасці з п. 1 ст. 141 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь беларускі рубель з’яўляецца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне замежнай валюты, а таксама плацежных дакументаў у замежнай валюце пры ажыццяўленні разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па абавязацельствах дапускаецца ў выпадках, парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам (п. 2 ст. 298 ГК).

Грашовыя абавязацельствы па валютных аперацыях паміж суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам і суб’ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам могуць быць выражаны і выкананы ў замежнай валюце, афіцыйны курс беларускага рубля да якой устаноўлены Нацыянальным банкам, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. 

У правілах вызначаны валютныя аперацыі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама за яе межамі. Так, пад валютнымі аперацыямі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, разумеюцца:

  • image002у частцы валютных аперацый, якія прадугледжваюць ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць перадачу тавару, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, - валютныя аперацыі, якія прадугледжваюць ажыццяўленне разлікаў па здзелках, па якіх перадача і атрыманне тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг ажыццяўляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца перадачы наяўных грашовых сродкаў, месца пералічэння і/або залічэння грашовых сродкаў па гэтых валютных аперацыях;
  • у частцы валютных аперацый, якія прадугледжваюць ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія не прадугледжваюць перадачу тавару, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, - валютныя аперацыі, якія прадугледжваюць ажыццяўленне разлікаў па здзелках, па якіх перадача наляўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, злічэнне наяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца на рахункі ў банках або пералічэнне грашовых сродкаў ажыццяўляецца з рахунку на рахунак, адкрытыя ў банках;
  • валютныя аперацыі, якія прадугледжваюць ажыццяўленне разлікаў па здзелках па адчужэнні нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пад валютнымі аперацыямі, якія ажыццяўляюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, разумеюцца ўсе іншыя валютныя аперацыі, якія не адносяцца да валютных аперацый, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У выпадку спрэчнасці месца ажыццяўлення перадачы і атрымання тавару, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выканання работ, аказання паслуг, а таксама месца перадачы наяўных грашовых сродкаў лічыцца, што месцам іх перадачы (выканання, аказання) з’яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь.

Вызначаны парадак выкарыстання замежнай валюты і беларускіх рублёў пры правядзенні разлікаў па валютных аперацыях паміж суб’ектамі валютных аперацый, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі. Так, пры правядзенні валютных аперацый паміж суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам і суб’ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам дазваляецца выкарыстанне беларускіх рублёў

  • у безнаяўным парадку – пры правядзенні ўсіх валютных аперацый;
  • у наяўнай форме – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро, адвакаты, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна, - рэзідэнты праводзяць валютныя аперацыі ў парадку, устаноўленым для суб’ектаў валютных аперацый - рэзідэнтаў, акрамя валютных аперацый, пры ажыццяўленні якіх для іх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначаны асаблівы парадак іх правядзення.

 

image003

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / Агульны парадак ажыццяўлення валютных аперацый