Крэдытаванне

ААТ "ААБ Беларусбанк" аказвае шырокі спектр паслуг у галіне крэдытавання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

  • прадастаўляе крэдыты юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам (у тым ліку нанава створаным суб'ектам малога прадпрымальніцтва) на кароткатэрміновай і доўгатэрміновай аснове,
  • авердрафтнае крэдытаванне
  • прадастаўленне мікракрэдытаў па спрошчанай схеме
  • па даручэнні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» выдае гарантыі і паручыцельствы як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце,
  • ажыццяўляе аперацыі ўнутранага факторынгу і г.д.

Банкі ў сілу заканадаўства абавязаны прадстаўляць у Крэдытны рэгістр звесткі, якія ў іх маюцца і ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі.

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Суб’ект крэдытнай гісторыі мае права атрымаць сваю крэдытную гісторыю. Крэдытная справаздача прадастаўляецца па яго заяве на атрыманне крэдытнай справаздачы без выплаты ўзнагароджання адзін раз на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў на працягу каляндарнага года за ўзнагароджанне.

Звесткі, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі і з’яўляюцца, на думку суб’екта крэдытнай гісторыі, недакладнымі, па яго заяве падлягаюць праверцы Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь або па даручэнні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – крыніцай фарміравання крэдытнай гісторыі, прадстаўшай гэтыя звесткі ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Крэдытныя справаздачы прадастаўляюцца ў выглядзе электроннага дакумента або ў выглядзе дакумента на папяровым носьбіце. Для атрымання крэдытнай справаздачы на папяровым носьбіце суб’ект крэдытнай гісторыі звяртаецца ў Упраўленне «Крэдытны рэгістр» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на адрас: 220007 г. Мінск вул. Талстога, 6. Прадастаўленне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь крэдытнай справаздачы ў выглядзе электроннага дакумента суб’екту крэдытнай гісторыі ажыццяўляецца з дапамогай вэб-партала Крэдытнага рэгістра ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Для прадастаўлення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь крэдытнай справаздачы ў выглядзе дакумента на папяровым носьбіце суб’ект крэдытнай гісторыі прадстаўляе ў Упраўленне «Крэдытны рэгістр» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь заяву па форме згодна з дадаткам 12 або 13 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 № 291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач». Таксама заявы могуць накіроўвацца з выкарыстаннем паштовай сувязі пры ўмове іх прыняцця натарыусам для ажыццяўлення перадачы ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 99 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2004 № 305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», а заява па форме згодна з дадаткам 13 таксама з выкарыстаннем паштовай сувязі пры ўмове сведчання сапраўднасці подпісу фізічнай асобы ў адпаведнасці з артыкулам 91 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2004 № 305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».