Гарантыя для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «МСБ «Экспрэс-гарантыя»
Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва апроч магчымасці скарыстацца паслугай банка па прадастаўленні па іх даручэнні гарантыі на ўмовах, могуць скарыстацца прадуктам, распрацаваным выключна для сегмента МСБ.
Асноўныя перавагі «МСБ «Экспрэс-гарантыі»:
- кошт яе афармлення ніжэй за кошт афармлення гарантыі на агульных умовах
- магчымасць афармлення гарантыі пад паручыцельства фізічнай асобы-заснавальніка без ацэнкі яе плацежаздольнасці
- скарочаны пакет дакументаў
Выдаюцца наступныя віды гарантыі::
гарантыя плацяжу;
гарантыя вяртання авансу;
гарантыя выканання;
тэндэрная (конкурсная) гарантыя;
мытная гарантыя.
Гарантыі выдаюцца:
у беларускіх рублях – у суме, якая не перавышае 15 000 базавых велічынь;
тэрмінам да 1 года;
з афармленнем у якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы на выдачу банкаўскай гарантыі паручыцельства заснавальнікаў заяўніка ці іншага ліквіднага забеспячэння.
Крытэрыі прымальнасці кліентаў:
наяўнасць бягучага (разліковага) рахунку ва ўстанове Банка ў беларускіх рублях на момант выдачы банкаўскай гарантыі;
адсутнасць на дату звароту за гарантыяй пратэрмінаванай запазычанасці па актыўных банкаўскіх аперацыях у частцы асноўнага доўгу і працэнтаў ва ўстановах Банка і іншых банках, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, лізінгавых кампаніях;
адсутнасць фактаў несвоечасовага выканання абавязацельстваў прынцыпала па раней заключаных дагаворах на ажыццяўленне актыўных банкаўскіх аперацый ва ўсіх банках, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, лізінгавых кампаніях працягласцю больш за 7 каляндарных дзён за апошнія 6 (поўных) каляндарных месяцаў, а таксама ў месяцы, у якім паступіла хадайніцтва на прадастаўленне гарантыі;
адсутнасць фактаў несвоечасовага выканання абавязацельстваў па раней прадастаўленых крэдытах фізічным асобам - заяўніку, які з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, і паручыцелям ва ўсіх банках, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, лізінгавых кампаніях працягласцю больш за 7 каляндарных дзён за апошнія 6 (поўных) каляндарных месяцаў, а таксама ў месяцы, у якім паступіла хадайніцтва заяўніка на прадастаўленне гарантыі.
Выдача банкаўскай гарантыі «МСБ Экспрэс-гарантыя» ажыццяўляецца на платнай аснове са спагнаннем узнагароджанняў у адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў, зацверджаным Праўленнем Банка.