Крэдытаванне за кошт рэсурсаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка

Для таго каб у нашых кліентаў, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, было больш магчымасцяў для развіцця свайго бізнесу, «Беларусбанк» гатовы прафінансаваць за кошт рэсурсаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка як невялікія праекты, так і буйныя інвестыцыі па нізкіх стаўках і з гнуткімі графікамі пагашэння.

крэдытаванне за кошт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка

 

крэдыт на тэрмін

мінімальны тэрмін крэдытавання – 2 гады

ставка на кредит под инвестиции

стаўка ад 2,0% гадавых

сума крэдыту ад ЕІС

да 12,5 млн еўра

 

 

Выкарыстанне крэдыту

Мэта крэдыту

Крэдыт павінен быць выкарыстаны для:

  • куплі, мадэрнізацыі або пашырэння вытворчага аб'екта і абсталявання. Ёсць некаторыя абмежаванні, якія датычацца куплі зямлі
  • расходаў, звязаных з даследаваннямі і распрацоўкамі, купляй ліцэнзій і ПЗ, выкупу кампаніі ў сувязі са зменай пакаленняў або выкупу прадпрыемства персаналам для захавання яго дзейнасці (сума выкупу – не больш за 5 млн еўра)
  • сярэдне- і доўгатэрміновай патрэбнасці ў абаротным капітале, які патрэбны для аперацыйнай дзейнасці.

Патрабаванні да пазычальніка

Крэдыт могуць атрымаць размешчаныя ў Беларусі кампаніі малога і сярэдняга бізнесу, якія:

  • маюць штат супрацоўнікаў да 250 чалавек
  • маюць долю дзяржаўнага ўдзелу менш за 25%
  • даюць згоду на тое, што пасля папярэдняга апавяшчэння дазволяць прадстаўнікам ЕІБ правяраць усе вытворчыя аб'екты, будынкі/ўстаноўкі i работы, уключаныя ў праект, якія з'яўляюцца аб'ектам крэдытавання;
  • прадаставяць у адказ на запыт ЕІБ у «Беларусбанк» любую інфармацыю аб кампаніі.

Крэдыт не могуць атрымаць кампаніі:

  • якія вырабляюць баявую тэхніку, зброю і боепрыпасы, ваеннае ці паліцэйскае абсталяванне, або інфраструктурныя аб'екты; абсталяванне або аб'екты, што абмяжоўваюць асабістыя правы і свабоду людзей
  • якія адносяцца да галін, звязаных з азартнымі гульнямі і тытунёвымі вырабамі
  • дзейнасць якіх уключае выпрабаванні на жывёлах, у той частцы, у якой яна не адпавядае Дырэктыве 2010/63/EU Еўрапейскага парламента і Савета Еўропы ад 22 верасня 2010 года пра «Абарону жывёл, якія выкарыстоўваюцца для навуковых мэт»
  • што займаюцца дзейнасцю, ўздзеянне якой на навакольнае асяроддзе не можа быць мінімізавана або кампенсавана
  • якія вядуць супярэчлівую з маральнага або этычнага пункту гледжання дзейнасць, напрыклад, кланаванне чалавека, і чыстыя спекуляцыі нерухомасцю.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што прадастаўленне крэдытаў ЕІБ ажыццяўляецца праз нас, таму вывучэнне заявак і прыняцце рашэння аб выдачы ці нявыдачы крэдыту – цалкам наша прэрагатыва.

Каб высветліць, ці падыходзіць ваш бізнес пад крытэрыі ЕІБ звяртайцеся ў любое падраздзяленне «Беларусбанка».