Бізнес у плюсе

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «Бізнес у плюсе»

  1. Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Бізнес у плюсе» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Бізнес у плюсе» (далей– Акцыя).
  2. Акцыя праводіцца Банкам з мэтай прыцягнення на разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама папулярызацыі і развіцця сэрвісу па выдачы наяўных грашовых сродкаў у АГС трымальнікам картак.
  3. Перыяд правядзення Акцыі: з 01.01.2022 па 30.06.2022 уключна.
  4. Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні (далей – структурныя падраздзяленні банка).
  5. Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – удзельнік акцыі), адпавядаючых адначасова наступным крытэрыям:

    адкрываючых упершыню ў Банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак з падключэннем да лінейкі Пакета «Гандлёвы» («Гандлёвы-3», «Гандлёвы-5», «Гандлёвы-10», «Гандлёвы-20», «Гандлёвы-50», «Гандлёвы-100»);

    заключыўшых дагавор эквайрынгу з умовай выдачы наяўных грашовых сродкаў у АГС трымальнікам картак;

    маючых абсталяванне, якое адпавядае тэхнічным патрабаванням па выдачы наяўных грашовых сродкаў.

  6. Удзельніку акцыі ўстанаўліваецца абанентная плата па пакеце паслуг у памеры 99% скідкі ад кошту пакета, прадугледжаным Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка (пратакол ад 31.03.2021 №41.6) (далей-Зборнік). Пасля заканчэння тэрміну дзеяння Акцыі ўдзельнік акцыі можа перайсці на абслугоўванне на любы іншы пакет паслуг.

    Памер абанентнай платы з улікам скідкі дзейнічае для ўдзельніка акцыі ў першы каляндарны месяц абслугоўвання па пакеце паслуг і ў наступныя 6 (шэсць) каляндарных месяцаў, пачынаючы з другога каляндарнага месяца падключэння да пакета паслуг.

    З першага чысла месяца, наступнага за тэрмінам, пазначаным у частцы другой гэтага пункта, абслугоўванне рахунку ўдзельніка акцыі па падключаным пакеце паслуг ажыццяўляецца згодна са Зборнікам.

  7. Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка акцыі з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.
  8. Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах Банка ў сацыяльных сетках.

    Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правіл і (або) умоў Акцыі і (або) падаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.

    У выпадку змянення Правіл і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайце Банка www.belarusbank.by.

  9. Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 01.01.2022 і дзейнічаюць па 30.06.2022 уключна.