Акцыя «Гарады-спадарожнікі»

У мэтах стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў, у г.Орша і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, павышэння лаяльнасці да ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Банк) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - карпаратыўныя кліенты), іх падтрымкі і прыцягнення банкам на абслугоўванне, а таксама прымаючы пад увагу палажэннi ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2014 №214 «Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў» і 31.12.2018 №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці»:

  • праводзіцца акцыя для нанова прыцягнутых карпаратыўных кліентаў, зарэгістраваных на тэрыторыі гарадоў-спадарожнікаў, у г.Орша, Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў выглядзе выплаты імі ўзнагароджання за ўсе аперацыі Банка па пакеце паслуг «Развіццё», прадугледжаныя Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Зборнік), у памеры 1 руб. у месяц (за ўсе аперацыі Банка па названым пакеце паслуг) на працягу 1 года з моманту падключэння гэтых карпаратыўных кліентаў да згаданага пакета паслуг;
  • тэрмін правядзення акцыі з 18.02.2019 па 17.02.2020.