Акцыя «Узаемны інтарэс»

У мэтах прыцягнення на абслугоўванне новых кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць акцыю «Узаемны інтарэс» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

1. Тэрмін правядзення акцыі з 18.02.2019 па 17.02.2020 (1 год).

2. Умовы акцыі распаўсюджваюцца на карпаратыўных кліентаў:

- якія знаходзяцца ў банку на пакетным абслугоўванні і  прадаставілі рэкамендацыі партнёрам па бізнесу[1] па адкрыцці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - кліент, які прыцягвае);

- якія прыцягваюцца па рэкамендацыях кліентаў (далей - прыцягнуты кліент).

3. Зніжка за карыстанне пакетам паслуг устанаўліваецца для:

- кліента, які прыцягвае ў памеры 10% за кожнага прыцягнутага кліента, але не больш за 50%;

- прыцягнутага кліента – у памеры 10% ад абанентнай платы за пакет паслуг, на які падключаецца карпаратыўны кліент.

4. Прыцягнутыя па рэкамендацыях карпаратыўныя кліенты, падключаюцца на пакеты паслуг:

- з коштам на ўзроўні памеру абанентнай платы, устаноўленай за карыстанне пакетам паслуг, да якога падключаны кліент, які прыцягвае (за выключэннем пакета «Лёгкі 3» і «Лёгкі 5»);

- з больш высокім коштам, чым пакет паслуг, да якога падключаны кліент, які прыцягвае;

- з больш высокім коштам не ніжэй за пакет «Перспектыўны 5», калі кліент, які прыцягвае, падключаны да пакета «Лёгкі 3», і «Лёгкі 5».

5. Памер узнагароджання за карыстанне пакетам паслуг прымяняецца для:

- кліента, які прыцягвае  - пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам, у якім партнёр па бізнесу падключаны да пакета паслуг;

- прыцягнутага кліента - пачынаючы з даты падключэння да пакета паслуг.

Зніжкі па пакетах паслуг дзейнічаюць на працягу 1 года з моманту падключэння да пакета.

Прыцягнуты кліент пасля адкрыцця бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» можа выступаць кліентам, які прыцягвае. Пры змяненні катэгорыі кліенту прадастаўляецца зніжка, памер якой устаноўлены як для кліента, які прыцягвае.

Пры пераводзе кліента, які прыцягвае  і (або) прыцягнутага кліента на новы пакет паслуг памер зніжкі па пакеце паслуг пры прыцягненні дадатковых кліентаў прымяняецца адпаведна найменню змененага пакета паслуг.

Пры прыпыненні (спыненні) банкам абслугоўвання па пакеце паслуг рахунка:

кліента, які прыцягвае  - зніжка па пакеце паслуг для прыцягнутага кліента захоўваецца, для кліента, які прыцягвае - прыпыняецца або анулюецца (адпаведна);

прыцягнутага кліента - зніжка па пакеце паслуг для кліента, які прыцягвае і прыцягнутага кліента прыпыняецца або анулюецца (адпаведна).

Пры закрыцці банкаўскіх рахункаў па заяве кліента, які прыцягнуў і (або) прыцягнутага кліента ў сувязі са спыненнем разлікова-касавага абслугоўвання, у тым ліку па прычыне ліквідацыі/банкруцтва, зніжка па пакеце паслуг для кліента, які прыцягнуў і (або) прыцягнутага кліента анулюецца.

1. Вызначэнне кліента, які прыцягвае, ажыццяўляецца на падставе адпаведнага запiсу прыцягнутага кліента ў заяве на адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, у тым ліку на ўмовах публічнай аферты, аб кліенце, які яго прыцягвае: найменне карпаратыўнага кліента - юрыдычнай асобы (П.І.І. карпаратыўнага кліента - індывідуальнага прадпрымальніка), яго УНП або на падставе адпаведнага ліста-рэкамендацыі кліента, які прыцягвае.

2. ААТ «ААБ Беларусбанк» мае права прыняць рашэнне аб змяненні ўмоў акцыі і (або) прадаўжэнні тэрміну яе правядзення, аб датэрміновым спыненні правядзення акцыі.

 

[1] Партнёрамі па бізнесу не могуць выступаць філіялы, прадстаўніцтвы юрыдычнай асобы.