Экспартныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе кліентам банка наступныя інструменты знешнегандлёвага фінансавання экспартных аперацый: 

1. Выдача гарантый у рамках экспартных кантрактаў. 

Выкарыстанне банкаўскіх гарантый як інструмента фінансавання экспартных аперацый дазваляе паменшыць рызыку, звязаную з невыкананнем бакамі абавязацельстваў па кантракце, а таксама дазваляе экспарцёру атрымаць неабходнае яму фандаванне да моманту адгрузкі тавару. 

У той жа час банкаўская гарантыя з'яўляецца моцным стымулам для поўнага выканання ўсіх дагаворных абавязацельстваў па экспартным кантракце. 

Схема выкарыстання банкаўскай гарантыі ў фінансаванні экспартных аперацый

1

2. Арганізацыя фінансавання па экспартных камерцыйных здзелках, якiя прадугледжваюць разлікі ў форме дакументарнага акрэдытыва з адтэрміноўкай плацяжу: 

- Дыскантаванне (датэрміновая аплата) дакументаў;

Экспарцёр атрымлівае грашовыя сродкі за адгружаны тавар адразу, а не па заканчэнні тэрміну адтэрміноўкі, прадугледжанага ўмовамі акрэдытыва. Атрыманыя грашовыя сродкі адлюстроўваюцца ва ўліку як паступленне выручкі.  

-Ажыццяўленне аперацыі факторынгу з арганізацыяй дыскантавання.

Дыскантаванне экспартных акрэдытываў як інструмент фінансавання экспартуppt

Фінансавыя ўмовы вызначаюцца індывідуальна па кожнай здзелцы.

Іншыя ўзнагароджанні за ажыццяўленне аперацый па экспартных акрэдытывах:

Пацвярджэнне банкам экспартнага акрэдытыва:

 

з пакрыццём/пад гарантыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (або iншых міжнародных фінансавых арганізацый)

0,2 % ад сумы,
мін. 50 USD

        без пакрыцця

3,5 % гадавых ад сумы

Авізаванне акрэдытыва

0,1 % ад сумы,
мін. 50 USD, макс. 200 USD

Авізаванне змяненняў

40 USD

Прыём, праверка і адпраўка дакументаў па акрэдытывах

 

банк не з'яўляецца выконваючым банкам:   

0,15%-0,2 % ад сумы,
мін. 50 USD, макс. 500-1000 USD

             банк з'яўляецца выконваючым банкам:

0,2 % ад сумы, мін. 50 USD, макс. 1000 USD

Арганізацыя дыскантавання, негацыяцыі па экспартным акрэдытыве

1 % гадавых ад сумы

Асноўнымі перавагамі фінансавання экспартных акрэдытываў з'яўляюцца:

  1. Прыцягненне сродкаў да пэўнага ў акрэдытыве тэрміну плацяжу (датэрміновае атрыманне экспартнай выручкі);
  2. Скарачэнне дэбіторскай запазычанасці і пагашэнне крэдыторскай запазычанасці;
  3. Магчымасць павысіць прывабнасць камерцыйнай прапановы экспарцёра (прадастаўленне адтэрміноўкі плацяжу пакупніку);
  4. Магчымасць рэалізацыі здзелак на рынках павышанай рызыкі;
  5. Вызваленне Экспарцёра ад рызыкі контрагентаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» можа арганізаваць пацвярджэнне экспартнага акрэдытыва замежным банкам або самастойна выступіць у ролі пацвярджаючага банка. 

Пацвярджэнне акрэдытыва - гэта дадатковая абарона інтарэсаў экспарцёра па атрыманні грашовых сродкаў за адгружаны тавар (аказаныя паслугi). Пацвярджаючы банк абавязваецца (у дадатак да абавязацельства банка-эмітэнта) ажыццявіць плацеж экспарцёру пры ўмове прадстаўлення ў пацвярджаючы банк дакументаў, якія адпавядаюць умовам акрэдытыва. 

Наяўнасць вялікага вопыту працы, шырокай сеткі карэспандэнцкіх адносін, кваліфікаваных супрацоўнікаў, дазваляе ААТ «ААБ Беларусбанк» хутка і якасна аказваць паслугі па дакументарных аперацыях.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах ААТ «ААБ Беларусбанк» 218 80 61, 218 80 59 або ў філіялах банка.