Імпартныя аперацыі

УМОВЫ ГАНДЛЁВАГА ФІНАНСАВАННЯ

Фінансаванне ўсіх этапаў знешнегандлёвага кантракту ў рамках акрэдытыву -  ад правядзення аванса да аплаты за здзейснены мантаж

Розныя  спосабы фінансавання:

  • постфінансаванне (без наяўнасці ў кантракце спецыяльных умоў)
  • растэрміноўка плацяжу з дыскантаваннем дакументаў (з указаннем у кантракце ўмоў растэрміноўкі і дыскантавання)

Кошт фінансавання арыентыровачна 5,0 - 7,0 % гадавых + EURIBOR (LIBOR)

Тэрмін фінансавання ад 1 года да 5 гадоў (па кантрактах з Італіяй)

ЧАМУ ГАНДЛЁВАЕ ФІНАНСАВАННЕ?

  • Кошт фінансавання ніжэй за прамое крэдытаванне
  • Шырокая геаграфія здзяйсняемых аперацый (Краіны СНД, Краіны ЕС, Азія, Паўночная Амерыка)
  • Вялікая колькасць банкаў-карэспандэнтаў, якія прадастаўляюць крэдытныя лініі ААТ «ААБ Беларусбанк»
  • Аператыўнае прыняцце рашэння аб фінансаванні
  • Зніжэнне рызыкі правядзення разлікаў па знешнегандлёвых кантрактах
  • Фінансаванне да 100% кантрактнага кошту

ЯК АТРЫМАЦЬ ФІНАНСАВАННЕ?

  • Атрымаць кансультацыю па праекце дагавору і абмеркаваць папярэднія ўмовы фінансавання ў абслугоўваючай установе ААТ «ААБ Беларусбанк»
  • Пасля падпісання дагавору звярнуцца з хадайніцтвам у абслугоўваючы філіял (з прыкладаннем дагавору, фінансавай справаздачнасці - для вызначэння ліміту актыўных аперацый)
  • Заключыць дагавор аб адкрыцці і выкананні акрэдытыву і падаць заяву на акрэдытыў

КРЫТЭРЫІ АДПАВЕДНАСЦІ

  • Устойлівае фінансавае становішча
  • Наяўнасць дастатковага забеспячэння

На этапе перадкантрактнай работы мы будзем рады аказаць Вам дапамогу:

  • пры распрацоўцы асобных раздзелаў кантракту
  • у пошуку аптымальных умоў разлікаў
  • у структураванні схем фінансавання

Выбар той ці іншай схемы пры арганізацыі разлікаў і  фінансавання залежыць ад умоў кожнай канкрэтнай здзелкі.
Таму перад заключэннем кантракту мы рэкамендуем звярнуцца ў філіял банка або ўпраўленне дакументарных аперацый і гандлёвага фінансавання.
Зварот у банк менавіта на стадыі перадкантрактнай работы дазволіць распрацаваць найбольш эфектыўны варыянт правядзення разлікаў з Вашым замежным партнёрам.

 

КАНТАКТЫ

Трафімовіч Алена Іванаўна

Дэпартамент міжнароднага бізнесу
Начальнік упраўлення структурнага і гандлёвага фінансавання
Тэл.: + 375 (17) 309 06 68
Факс: + 375 (17) 289 37 82
E-mail: elena.trafimovich@belarusbank.by

Новік Андрэй Мікалаевіч

Дэпартамент міжнароднага бізнесу
Упраўленне гандлёвага і структурнага фінансавання
Начальнік аддзела гандлёвага фінансавання
Тел.: + 375 (17) 309 00 07
Факс: + 375 (17) 289 37 81